КУЛЬТУРА СЛОНИМЩИНЫ
328 subscribers
55.1K photos
1.56K videos
89 files
3.53K links
Download Telegram
💫КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ💫

Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца.

Удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” правялі анімацыйную праграму “Цуда-печка” для вучняў Сярэдняй школы №8 г.Слоніма.
Каравайніцы пазнаёмілі дзетак з гісторыяй традыцыйнага печыва на Слонімшчыне, мясцовымі звычаямі, песнямі і забавамі, а таксама правялі майстар-клас па вырабе ўпрыгожванняў на каравай “Чароўныя шышачкі”.
💫КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ💫

Папулярызацыя традыцыйнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца.

Сёння ў вёсцы Паўлава ўдзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” правялі фальклорную праграму “Саракі” для дзетак з г.Слоніма. Дзеці і дарослыя разам спявалі вяснянкі, вадзілі карагоды, гулялі ў народныя гульні і, вядома ж, частаваліся смачнымі абрадавымі жаваронкамі - усё гэта стварыла незабыўную атмасферу радасці і набліжэння вясны.