✨ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ✨
🌾Працягваем знаёміць малодшае пакаленне з традыцыйнай беларускай культурай: выставачную залу "Ад мінулага да сучаснага" наведалі вучні 2 "Б" класа Гімназіі № 1 г.Слоніма.
🌾Спецыялісты аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры расказалі дзецям пра прадметы быта нашых продкаў, прадэманстравалі працэс размінання льнянога палатна поцягам, паказалі, як вясковыя майстрыхі ткалі на старажытных кроснах.
🌾 Падчас інтэрактыўнай праграмы маленькія наведвальнікі выставачнай залы пазналі шмат новага і цікавага, і свае веды прадэманстравалі ў пазнавальных гульнях.😁👍❤️🌾✨

Forwarded from Слонимский краеведческий музей
Слонімскі музей працягвае рубрыку "Гісторыка-культурныя каштоўнасці Слонімшчыны". На ўскрайку Жыровіц, на вясковых могілках, стаіць Свята-Георгіеўская царква — помнік драўлянага народнага дойлідства з прыкметнымі рысамі барока. Уваходзіць у манастырскі комплекс, але планіровачна з ім не звязана. Пабудавана ў канцы XVIII стагоддзя з дрэва. Прамавугольны ў плане храм складаецца з аднаго зруба, накрытага двухсхільным дахам. Трохвугольны франтон царквы завяршае і ўпрыгожвае барочная вежачка. У інтэр'еры ўвагу прыцягвае аднаярусны драўляны іканастас, які датуецца канцом XIX — пачаткам XX стагоддзяў, і разныя царкоўныя вароты, аздобленыя арнаментаванай разьбой у стылі неакласіцызму. На сённяшні дзень праходзіць рэканструкцыя і рэстаўрацыя Свята-Георгіеўскай царквы.