Forwarded from Слонимская районная библиотека им. Я.Коласа📕 (Елена_Слоним_Библиотека)
21 лютага ў Слонімскай раённай бібліятэцы імя Я. Коласа🏢 прайшоў інтэлектуальны марафон “Родная мова🇧🇾 – наш адзіны скарб”, прымеркаваны Міжнароднаму дню роднай мовы. На мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы🧑🏻🦱👩🏻🦰👩🏼🦱 ДУ “Слонімскі дзяржаўны медыцынскі каледж”. Трэццяк Ганна👩🏻, загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі, распавяла пра гісторыю свята. Прысутныя маглі пачуць, як гучыць наша родная беларуская мова ў вершах📖 і песнях🎼. Далей студэнты раздзяліліся на дзве каманды і змагаліся ў конкурсах⁉️, дзе трэба было ❇️перавесці словы на беларускую мову, ✳️ працягнуть беларускія прыказкі, ✅ адгадаць загадкі-жарты і шмат іншага. Напрыканцы мерапрыемства ўсіх удзельнікаў чакалі салодкія прызы🎁 за актыўны ўдзел.
Forwarded from Слонимская районная библиотека им. Я.Коласа📕 (Елена_Слоним_Библиотека)
У філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Навасёлкі” 🗓20 лютага была праведзена гутарка каля кніжнай выставы📗📕 “Пад небам беларускага слова”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы🇧🇾. Бібліятэкар расказала пра гісторыю зараджэння беларускай мовы, якая бярэ пачатак з канца 13 - пачатку 14 стагоддзя. А сучасны перыяд развіцця беларускай мовы пачынаецца з 19 стагоддзя. Ён звязаны з імёнамі класікаў нашай літаратуры: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча і іншых. Трэба любіць і берагчы мову сваіх продкаў, клапаціцца пра тое, каб жывая беларуская мова гучала з нашых вуснаў, і каб любоў да роднай мовы не пакідалі нас на працягу ўсяго жыцця.
Forwarded from Слонимская районная библиотека им. Я.Коласа📕 (Елена_Слоним_Библиотека)
20 февраля в филиале «Интегрированная библиотека агрогородка Сеньковщина» библиотекарь пригласила ребят совершить экскурс по страницам истории «Мы пронесём их подвиг сквозь года», приуроченный к Дню памяти воинов-интернационалистов. Всё дальше в историю уходит эхо событий Афганской войны, но время не властно над человеческой памятью. Мужество и воинский подвиг забвению не подлежат. Листая страницы истории, школьники отдали дань памяти героям той войны, вспомнили поимённо погибших и выразили благодарность живым героям Афганской войны. Страницы закрываются, а память остаётся жить в наших сердцах.
Forwarded from Слонимская районная библиотека им. Я.Коласа📕 (Елена_Слоним_Библиотека)
Слонімская раённая бібліятэка імя Якуба Коласа разам з вамі, паважаныя нашы сябры, святкуе Міжнародны Дзень роднай мовы🇧🇾. Запрашаем пазнаёміцца з нашым фотаальбомам📸 "Паэтычныя эцюды", дзе вы пабачыце краявіды Слонімшчыны, адчуеце асалоду ад мелодыі🎼 паэтычных радкоў нашых паэтаў-землякоў.
Forwarded from Слонимская районная библиотека им. Я.Коласа📕 (Елена_Слоним_Библиотека)
🗓21 лютага ў філіяле “Жыровiцкая сельская бiблiятэка” адбылася лiтаратурная гадзiна “Родная мова🇧🇾 – багатая спадчына”. На мерапрыемстве прысутнiчалi вучнi🧒🏼👧🏻 4 класа ДУА “Жыровiцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна”. Бiблiятэкар 👩🏻пазнаёмiла вучняў з кнiгамi📕📚 беларускiх пiсьменнiкаў, прадстаўленымi на кнiжнай выставе. Дзецi выконвалi розныя заданнi🔖, прымалi ўдзел у гульнях на веданне беларускiх прымавак, “Пазнай партрэт пiсьменнiка”, “Перакладзi словы на беларускую мову”. Усе ўдзельнiкi праявiлi свае веды i даказалi, што ведаюць i любяць сваю родную мову.
“РОДНАЙ МОВЫ ПЕРАЗВОН”
21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы спецыялісты Вялікашылавіцкага цэнтра культуры правялі для маленькіх аднавяскоўцаў аўкцыён ведаў “РОДНАЙ МОВЫ ПЕРАЗВОН”.
У гэты дзень клубныя работнікі нагадалі дзецям, што беларуская мова наша багацце, а таксама неад'емная частка культуры і спадчыны беларускага народа.