🌟❄️ ІШЛА КАЛЯДА КАЛЯДУЮЧЫ! ❄️🌟
Са спрытнай козачкай, цыганкамі-варажбіткамі ды са шчадроўкамі пад баянчык прайшлі абрады “Калядкі” ў аграгарадках Сянькоўшчына і Васілевічы. Калядоўшчыкі віншавалі жыхароў са Святкамі, жадалі дабрабыту, а напрыканцы гаспадары дзячылі гасцям смачнымі пачастункамі.

🎄❄️ ІШЛА КАЛЯДА
КАЛЯДУЮЧЫ! ❄️🎄
Добрай традыцыяй стала правядзенне калядных вандраванняў сярод вясковых клубных устаноў Слонімшчыны.
Удзельнікі клубнай самадзейнасці і клубныя спецыялісты наведаліся ў дамы жыхароў аграгарадкоў з каляднымі песнямі і пажаданнямі. Калядоўшчыкі вадзілі казу, варажылі на будучыню, жадалі гаспадарам шчаслівага году, танчылі і спявалі шчадроўныя песні.
⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️

🌟 Каляднае вандраванне “Прыйшла Каляда, адчыняй вароты” - Міжэвіцкі цэнтр культуры.
🌟 Каляднае вандраванне “У госці завітала Каляда - у хату шчасце прынясла” - Навасёлкаўскі цэнтр культуры.
🌟 Каляднае вандраванне “Каляда, Каляда, адчыняй вароты” - Вялікашылавіцкі цэнтр культуры.