‼️ЛЮДЗІ.ПАДЗЕІ.ФАКТЫ‼️
🌾ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ🌾
✨Выстаўка "Чароўны свет выцінанкі" працягвае прывабліваць юных наведвальнікаў.
✨Адбылася чарговая творчая сустрэча носьбіта элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны "Беларускае мастацтва выцінанкі" Людмілы Руткоўскай з вучнямі 2 "А" класа сярэдняй школы √3 г.Слоніма.
✨Дзеці даведаліся пра гісторыю ўзнікнення выцінанкі, яе віды і асаблівасці.
✨Разнастайныя тэматычныя работы ўразілі прысутных і вызвалі ў дзяцей жаданне паспрабаваць сябе ў гэтым відзе творчасці.👍❤️

Forwarded from Слонимская районная библиотека им. Я.Коласа📕 (Мария)
💫🌟💫🌟💫 Напрыканцы мая ў малой зале ГУК «Слонімскі цэнтр культуры і адпачынку» адбылася творчая сустрэча з паэтэсай Таццянай Яцук. Вядучая гэтай імпрэзы Тамара Батыраўна Гайдук, дырэктар ГУК «Слонімская раённая бібліятэка імя Я. Коласа» цёплымі словамі прывітала госцю з Баранавіч і пазнаёміла ўсіх прыхільнікаў паэтычнага слова з біяграфіяй і творчасцю цікавай жанчыны. Таццяна Мікалаеўна - сябар Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў (МАПП), а таксама кіраўнік літаратурнага аб’яднання «Купальскія зоры» пры Баранавіцкай цэнтральнай бібліятэцы. ✨✨ Творчы вечар Таццяны Яцук стаў незабыўнай падзеяй для сланімчан, якія ва ўтульнай зале с задавальненнем слухалі вершы ў выкананні аўтара. 👏🏻👏🏻👏🏻 Зачараваныя мелодыяй яе паэзіі, прысутныя апладысментамі сустракалі Галіну Бабонаву, выканаўцу песень на словы сваёй калегі па літаб’яднанню. Сама спявачка с цудоўнай энергетыкай заварожвала слухачоў мілагучнасцю паэзіі і беларускага слова.🎼