КУЛЬТУРА СЛОНИМЩИНЫ
329 subscribers
57.2K photos
1.7K videos
89 files
3.64K links
Download Telegram
http://slonimlibkolas.by/гучныя-чытанні-казка-за-казк..
Для чытачоў дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту ў філіяле “Партызанаўская сельская бібліятэка” прайшлі гучныя чытанні “Казка за казкай”. Бібліятэкар падрыхтавала кніжную выставу самых цікавых і маляўнічых кніг – зборнікаў казак. Дзеці з цікавасцю разглядалі кнігі, слухалі бібліятэкара, адказвалі на пытанні і самі па чарзе чыталі казкі ўслых. Лепшым чытальнікам быў прызнаны васьмігадовы Міскевіч Раман.
http://slonimlibkolas.by/бібліякрос-з-кнігай-па-жыцці/
25 ліпеня бібліятэкар філіяла “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Сянькоўшчына” з дапамогай актыўных чытачоў правяла бібліякрос “З кнігай па жыцці”.Чытаючы кнігі ў розных месцах удзельнікі разважалі пра тое, што дае чалавеку кніга, прыводзілі аргументы ў карысць чытання, дыскусіравалі аб будучыні кніг. У завяршэнні мерапрыемства работнік бібліятэкі пажадала дзецям, каб кнігі для іх сталі “жывымі сябрамі” і суправаджалі на працягу ўсяго жыцця.
http://slonimlibkolas.by/агляд-літаратуры-беларуская-..
У філіяле “Востраўская сельская бібліятэка” прайшоў агляд літаратуры “Беларуская кніга – гэта цікава”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з кнігамі сучасных беларускіх аўтараў: Алесем Бадаком, Алесем Карлюкевічам і іншымі. Юныя чытачы з задавальненнем чыталі творы, вершы на беларускай мове, разгадвалі беларускія загадкі, расказвалі прыказкі і прымаўкі, якія адлюстроўваюць сённяшняе жыццё.
Слонімскі музей працягвае знаёмства з цікавымі фотаздымкамі. Вашай увазе "Работнікі культуры на святочных мерапрыемствах".
Слонімскі музей прапануе віртуальную экскурсію "Помнікі віленскага барока ў Слоніме" https://www.youtube.com/watch?v=LdXK2jCP_pE