КУЛЬТУРА СЛОНИМЩИНЫ
331 subscribers
56.8K photos
1.66K videos
89 files
3.62K links
Download Telegram
‼️ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ‼️

🌾ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ🌾


У рамках рэалізацыі раённага праекта "Культурную Спадчыну продкаў зберагаем разам", майстры аддзела рамёстваў правялі ТРАДЫЦЫЙНЫ КАЛЕЙДАСКОП "Часоў злучная ніць", для дзяцей прышкольнага лагера "Усмешка" ДУА "СШ №3".

🌾 Праграма традыцыйнайнага калейдаскопа была насычанай і разнастайнай. Майстры арганізавалі:
⚡️выстаўку народнай творчасці "Цуды з бабулінага куфра";
⚡️ дэманстрацыю відэаролікаў "Рамёствы Слонімшчыны" і "Традыцыі выпечкі караваяў на Слонімшчыне";
⚡️правялі майстар-класы па народных мастацкіх рамёствах:
✨вышыўцы - Міхед А.М., народны майстар Рэспублікі Беларусь;
✨ткацтву пояса на настольным лентаткацкім станку - Дзевятчанка В.А.;
✨вырабу абярэгавай лялькі - Пацынка І.М.;
✨выцінанцы - Руткоўская Л.Г., носьбіт практык беларускага мастацтва выцінанкі на Слонімшчыне;
✨аплікацыі саломкай - Зелянко А.В., носьбіт практык мастацтва аплікацыі саломкай.

З інтарэсам і задавальненнем дзеці далучыліся да традыцыйнай культуры нашых продкаў.
‼️ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ‼️

💫ВЯЛІКДЗЕНЬ:
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ💫


Дзеці прышкольнага лагера "Усмешка" ДУА "СШ №3" паўдзельнічалі ў традыцыйных майстар-класах па дэкаратыўнаму беларускаму роспісу і выцінанцы.
І разам з майстрамі аддзела рамёстваў зрабілі прыгожыя паштоўкі для сваіх родных, да надыходзячых велікодных святаў.
На майстар-класах дзеці таксама атрымалі карысныя звесткі з гісторыі народных рамёстваў і  пазнаёміліся з носьбітам практык беларускага мастацтва выцінанкі на Слонімшчыне - Людмілай Георгіеўнай Руткоўскай, якая перадала ім свой бясцэнны вопыт творчай працы з паперай.
Лидская детская школа искусств в очередной раз распахнула свои двери для талантливых и трудолюбивых участников XI Республиканского фестиваля-конкурса детского творчества "ЛьВёнок".
Сегодня в номинации "эстрадный вокал" приняли участие
учащиеся ГУО "Слонимская детская школа искусств" во всех возрастных группах. Жюри по достоинству оценило выступление участников:
Оскирко Милена - Дипломант 3 степени (учитель Русинович Татьяна Ивановна)
Лагоша Арсений - Дипломант 2 степени (учитель Володкович Марина Вячеславовна)
Веселуха Виктория - Дипломант 2 степени (учитель Кадовб Юлия Николаевна)
Ефимик Евгения - Дипломант 2 степени (учитель Русинович Татьяна Ивановна)
Севастьян Анастасия - Дипломант 1 степени (учитель Кадовб Юлия Николаевна)
Мальчукова Василина - Дипломант 1 степени (учитель Володкович Марина Вячеславовна)
Лауреат 3 степени - Курочкина Виолетта (учитель Лисовская Галина Тадеушевна)
Поздравляем наших конкурсантов и желаем дальнейших побед и творческих успехов!
Слонімскі краязнаўчы музей працягвае праект “Рэха вайны”, прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі. Пішчыкевіч Барыс Тарасавіч – удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся 05.08.1899 г. у в. Сасноўка на Слонімшчыне.
Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне з чэрвеня 1941 г. Маёр Пішчыкевіч быў агітатарам палітаддзела 69-й стралковай дывізіі, калі на досвітку 15 кастрычніка 1943 года разам з дэсантам 120-га стралковага палка ўдзельнічаў у пераправе на правы бераг Дняпра, замяніў камандзіра, які выбыў са строю. Дэсантнікі адбілі 5 варожых контратак і далі магчымасць фарсіраваць раку. З гэту аперацыю 30 кастрычніка 1943 г. Пішчыкевічу Б. Ц. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Удзельнічаў у вызваленні Слонімшчыны, ваенных дзеяннях на тэрыторыі Германіі.
Пасля вайны жыў і працаваў у Маскве. Памёр 15 студзеня 1974 года.