КУЛЬТУРА СЛОНИМЩИНЫ
331 subscribers
56.8K photos
1.66K videos
89 files
3.62K links
Download Telegram
‼️ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ‼️

🌾ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ🌾


У рамках рэалізацыі раённага праекта "Культурную Спадчыну продкаў зберагаем разам", майстры аддзела рамёстваў правялі ТРАДЫЦЫЙНЫ КАЛЕЙДАСКОП "Часоў злучная ніць", для дзяцей прышкольнага лагера "Усмешка" ДУА "СШ №3".

🌾 Праграма традыцыйнайнага калейдаскопа была насычанай і разнастайнай. Майстры арганізавалі:
⚡️выстаўку народнай творчасці "Цуды з бабулінага куфра";
⚡️ дэманстрацыю відэаролікаў "Рамёствы Слонімшчыны" і "Традыцыі выпечкі караваяў на Слонімшчыне";
⚡️правялі майстар-класы па народных мастацкіх рамёствах:
✨вышыўцы - Міхед А.М., народны майстар Рэспублікі Беларусь;
✨ткацтву пояса на настольным лентаткацкім станку - Дзевятчанка В.А.;
✨вырабу абярэгавай лялькі - Пацынка І.М.;
✨выцінанцы - Руткоўская Л.Г., носьбіт практык беларускага мастацтва выцінанкі на Слонімшчыне;
✨аплікацыі саломкай - Зелянко А.В., носьбіт практык мастацтва аплікацыі саломкай.

З інтарэсам і задавальненнем дзеці далучыліся да традыцыйнай культуры нашых продкаў.
‼️ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ‼️

💫ВЯЛІКДЗЕНЬ:
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ💫


Дзеці прышкольнага лагера "Усмешка" ДУА "СШ №3" паўдзельнічалі ў традыцыйных майстар-класах па дэкаратыўнаму беларускаму роспісу і выцінанцы.
І разам з майстрамі аддзела рамёстваў зрабілі прыгожыя паштоўкі для сваіх родных, да надыходзячых велікодных святаў.
На майстар-класах дзеці таксама атрымалі карысныя звесткі з гісторыі народных рамёстваў і  пазнаёміліся з носьбітам практык беларускага мастацтва выцінанкі на Слонімшчыне - Людмілай Георгіеўнай Руткоўскай, якая перадала ім свой бясцэнны вопыт творчай працы з паперай.