🌾КОЛА ЧАСУ!
ТРАДЫЦЫІ ПРОДКАЎ!🌾
Сёння хлопчыкі і дзяўчынкі з аграгарадка Сянькоўшчына здзейснілі цікавае падарожжа па беларускаму фальклору. Пад час стылезаванай гульнёвай праграмы дзеці пазнаёміліся з традыцыйнымі беларускімі гульнямі, танцамі, карагодамі, элементамі абраднасці, што з’яўляюцца неад’емнай часткай нашай гісторыі.

‼️ЛЮДЗІ.ПАДЗЕІ.ФАКТЫ‼️
💫КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ💫
АДРАДЖЭННЕ ТКАЦТВА НА СЛОНІМШЧЫНЕ
У Слонімскім аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры на адкрытым пасяджэнні аматарскага аб'яднання "СПАДЧЫНА" адбылася творчая сустрэча з майстрам народных промыслаў і рамёстваў Аленай Мікалаеўнай Міхед, якая актыўна адраджае, развівае і папулярызуе мастацтва ручной вышыўкі і старажытнае ткацтва на кроснах для дзяцей і дарослых. Удзельнікі аматарскага аб'яднання і госці мерапрыемства даведаліся аб творчым шляху майстра, пазнаёміліся з калекцыяй саматканых вышытых ручнікоў, даведаліся пра ўсе працэсы апрацоўкі лёну і ўбачылі старажытны майстар-клас на кроснах ад Алены Міхед. Усе прысутныя былі вельмі ўражаны і задаволены тым, што на Слонімскай зямлі традыцыі продкаў беражліва захоўваюцца і ім надаецца новае жыццё.