КУЛЬТУРА СЛОНИМЩИНЫ
329 subscribers
57.2K photos
1.7K videos
89 files
3.64K links
Download Telegram
ВЕЛИКОЙ ПОБЕДЕ ПОСВЯЩАЕТСЯ!
В филиалах ГУК "Слонимский районный центр культуры, народного творчества и ремёсел" созданы фотозоны, посвящённые 76-летию ПОБЕДЫ советского народа в Великой Отечественной войне!!!
⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️
http://slonimlib.by/1-мая-спаўняецца-90-гадоў-з-дня-нараджэнн/

1 мая спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння паэта, навукоўца-літаратуразнаўца, ураджэнца Слонімшчыны Алега Лойкі (1931-2008).

Нарадзіўся 1 мая 1931 года ў горадзе Слоніме ў сям’і фельчара. У дзяцінстве часта даводзілася жыць то ў вёсцы Загалічы, дзе бацька на загуменні пабудаваў дом і дзе сям’я Лойкаў праводзіла шмат часу, то ў вёсцы Крывічы, дзе жыў дзед Цімох. Час, які праводзіў будучы пісьменнік у вёсках свайго дзяцінства, быў самы шчаслівы. Любоў да гэтых мілых сэрцу мясцін ён пранёс праз усё сваё жыццё і творчасць:
Вёскі беларускія мае вы,
Лёс, як слёзы, горкі і салодкі.
Цётак і дзядзькоў маіх сугрэвы –
Крывічы, Загалічы, Кракоткі.

Сям’я Лойкаў была музычная. Маці прыгожа спявала, іграла на балалайцы і гітары. Свой музычны талент яна перадала і сыну. Алег Антонавіч, як і маці, умеў іграць на балалайцы, гітары, акардэоне.

Восенню 1937 года Алег Лойка пайшоў у першы клас польскай школы. Хлопчык зусім не ведаў польскай мовы і месяц сядзеў за апошняй партай, нічога не разумеючы, што гаварылі на ўроку. На дапамогу прыйшла першая настаўніца.

Вучыўся выдатна. У яго памяці надоўга засталіся тыя светлыя ўражанні, калі на кастрычніцкія святы ў 1940 годзе ён атрымаў прэмію за выдатную вучобу – туфлі, а вясною 1941-га г. – балалайку-шасціструнку, пасля – кнігі.

22 чэрвеня 1941 года – пачатак Вялікай Айчыннай вайны – 0-гадовы хлопчык з малодшай сястрой сустрэлі ў вёсцы ў дзеда Цімоха. Вось і скончылася дзяцінства, безучасна абарванае вайной, трохгадовым акупацыйным рэжымам.

Тры няпоўныя зімы хадзіў у школу, што знаходзілася то на вуліцы Студэнцкай, то на іншых вуліцах, бо школы часта займалі пад шпіталі. Недасканаласць вучэбнага працэсу кампенсаваў чытаннем літаратуры з бацькавай бібліятэкі.

У школе, дзе вучыўся Алег Лойка, падтрымлівалася добрая польская традыцыя: да свят вучні пісалі вершы-віншаванкі. Пісаў іх і Алег. Так у падлетка з’явілася цікавасць да рыфмы.
1 мая в музее работала передвижная выставка «Мир! Труд! Май!» Посетители имели возможность ознакомиться с фотофактами праздника, который проводился и в прошлом веке.
2 мая в филиале "Озерницкий центр народной культуры" прошла игровая программа для детей «Встречаем Пасху».