🇧🇾✨"КОЖНАЯ ПЯТНІЦА - РОДНАЕ, СВАЁ!"🇧🇾
✨У рамках рэалізацыі раённага праекта "КУЛЬТУРНУЮ СПАДЧЫНУ ПРОДКАЎ ЗБЕРАГАЕМ РАЗАМ!" спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў арганізавалі перасоўную выстаўку народных мастацкіх рамёстваў "ЖЫВАЯ НІЦЬ ТРАДЫЦЫЙ" у філіяле "Жыровіцкі цэнтр культуры" для вучняў пачатковых класаў Жыровіцкай сярэдняй школы Слонімскага раёна.
✨Юныя наведвальнікі мерапрыемства даведаліся пра старажытны быт беларускіх сялян, віды народных рамёстваў якімі яны займаліся, традыцыйную культуру свайго краю.
✨Пазнаёміліся з таленавітымі майстрамі аддзела рамёстваў і неверагодна прыгожымі калекцыямі іх вырабаў, выкананых у мясцовых традыцыях.
✨Дзеці ўважліва назіралі, як працавітыя рукі майстрых ткуць пояс, вышываюць рушнік, а таксама з ахвотай прымалі ўдзел у майстар-класах па мастацкай кераміцы, карункапляценні і аплікацыі саломкай.✨
#ДзеньРоднагаСвайго
#КультураСлонімшчыны