КУЛЬТУРА СЛОНИМЩИНЫ
325 subscribers
54.5K photos
1.53K videos
89 files
3.48K links
Download Telegram
ІНТЭРАКТЫЎНАЯ ПРАГРАМА

Майстрамі Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры праведзена інтэрактыўная праграма "Ад мінулага да сучаснага" для гурткоўцаў аддзялення падтрымкі актыўнага даўгалецця ва ўмовах дзённага знаходжання цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Слонімскага раёна.
Наведвальнікі мерапрыемства пазнаёміліся з экспазіцыямі выставачнай залы: старажытнымі прадметамі побыту, тэкстылем, які стваралі нашы продкі, творчымі работамі сучасных майстроў Слонімшчыны.
Паспрабавалі свае сілы ў майстар-класах па навіванні ніткі на цэўку і размінанні саматканага льнянога палатна працягам, з радасцю прынялі ўдзел у пазнавальных гульнях і падзяліліся прыемнымі жыццёвымі ўспамінамі.

#ЯднаемсяРамёствамі