КУЛЬТУРА СЛОНИМЩИНЫ
324 subscribers
53.7K photos
1.49K videos
89 files
3.44K links
Download Telegram
🌿ВЕЛІКОДНЫЯ ЗАБАВЫ!🌿Удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” Навасёлкаўскага цэнтра культуры зладзілі фальклорную праграму для дзяцей.
Дзеці з цікавасцю даведаліся пра тое, як здаўна нашы бабулі выпякалі святочную здобу, якія сакрэты перадавалі з пакалення ў пакаленне і чаму менавіта нашы слонімскія караваі лічацца такімі адмысловымі.
Не абыйшлося і без забаў і гульняў: усе разам качалі яйкі, спаборнічалі ў спрыце і проста радаваліся вясне.
🎭 ДУК "СЛОНІМСКІ ДРАМАТЫЧНЫ ТЭАТР" ЗАПРАШАЕ! 🎭

👉26 красавіка, у нядзелю - павучальная гісторыя для дзяцей "ВАСЯ ЛАЙДАЧКІН У КРАІНЕ ШКОДНЫХ ЗВЫЧАК"!
Пастаноўка вельмі актуальная. Яе карысна будзе паглядзець не толькі дзецям, але і дарослым. Спектакль пра хлопчыка Васю. Самы звычайны хлопчык, вось толькі мянушка ў яго была не зусім звычайная – Лайдачкін, бо не любіў наш Вася ні вучыцца, ні працаваць, а вось лайдачыць любіў. Таму і займеў такую абразлівую мянушку. Ранішнюю зарадку Вася ніколі не рабіў, твар і шыю мыў толькі пад маміным прымусам. А ўжо як не хацеў ён зубы чысціць… Таму і пасябравалі з Васем Лайдачкіным Шкодныя Звычкі. І не проста пасябравалі, а нават да сябе ў госці запрасілі, у краіну Шкодных Звычак. Толькі позна зразумеў Вася, што трапіць у гэтую краіну лёгка, а вось выбрацца з яе не кожнаму пад сілу… А што далей з Васем Лайдачкiным атрымалася – даведаюцца тыя гледачы, якія паглядзяць новы спектакль.
🕛 Пачатак у 12:00

👉26 красавіка, у нядзелю - трагікамедыя для дарослых "БЕЛЫ ЛІСТ"!
У раённым гарадку застаўся апошні франтавік. Некалі ж застанецца і ў краіне адзін, толькі пра гэта мы пакуль не думаем… І каб неяк аддзячыць яго, мясцовыя ўлады даюць апошняму франтавіку чысты ліст паперы: прасі, паважаны, усё, што хочаш. Дадзім. Ты – заслужыў…  І што ж папрасіў франтавік?.. Пра гэта даведаюцца гледачы, калі паглядзяць наш спектакль у пастаноўцы галоўнага рэжысёра тэатра Васіля Сяўца.
🕔 Пачатак у 17:00

☎️ Інфармацыя па тэл. 8-01562-5-13-64

👉Набыць квіткі: https://24afisha.by/ru/object/5476
СВЕТЛОЕ ВОСКРЕСЕНЬЕ В КРУГУ ДРУЗЕЙ! 🕊
Пасха - праздник, который объединяет поколения и наполняет сердца теплом.
В рамках районного проекта «Праздники, над которыми не властно время», специалисты сельских клубных учреждений провели тематические мероприятия для участников «золотого возраста», посвященные этому светлому дню.
⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️⬇️
🌿🥚 Посиделки «Пасхальная корзинка» - Большешиловичский центр культуры.
🥚🌿 Вечер отдыха «Пасха- великий праздник христиан» - Суринский центр культуры.