Прыхільнікі Мельпамены ніколі не абмінуць увагай 27 сакавіка -- Міжнародны дзень тэатра! ДУК «СлонIмскI драматычны тэатр» падрыхтавау цiкавую праграму!
Роднае. Начное!
-- Наша свята, у чацверты раз, мы сустрэлі адметным праектам “Ноч у тэатры”. Праграма прыпала на пятніцу, таму праводзім яе пад слоганам “Роднае. Сваё!”. Дзякуй гледачам, якIя падтрымалI дрэс-код для наведвальнікаў -- беларускае народнае адзенне, касцюмы з традыцыйным арнаментам, нацыянальным каларытам. Ды і сама “Ноч”, што пачыналася а 19-й гадзіне, утрымлівала яркі беларускі пасыл. Тут і выстава “Жывая ніць традыцый”, што была падрыхтавана раённым цэнтрам культуры і дэманстравала вырабы народных майстроў і рамеснікаў. І гастрафэст, у час якога можна было прадэгуставаць прадукцыю вядучых прадтрыемстваў Слонімшчыны: «Слонiмскi мясакамбiнат», «Дзятлаускi лiкера-гарэлачны завод», цэх «Слонiм» маслазавода «Малочны мiр»!
Дзякуй за канцэрт вучням i настаунiкам слонiмскай дзiцячай школы мастацтваў “Гучаць цымбалы родныя!”.
Гледачы прымалi удзел у тэатральным карусельiку “Чырвоная шапачка -- не такая ўжо і лапачка!”. А тыя, хто першымі набылі квіткі, патрапілі яшчэ і на экскурсію “Тэатральныя будні”, паўдзельнічалі ў віктарыне “Родныя словы”. Кульмінацыяй вечарыны стала прэм’ера адноўленай купалаўскай класікі: галоўны рэжысёр Васіль Сявец падрыхтаваў спектакль “Паўлінка -- New”. Засумаваць не давялося нікому!
Завяршаць сезон мы будзем яшчэ адным цікавым праектам, які ладзіцца ўжо ў чацвёрты раз -- “Музычныя вечары на канале Агінскага”. Праграма “Любіце, пакуль любіцца” па традыцыі рыхтуецца сумесна з Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатрам. І пройдзе 10 ліпеня -- у Дзень вызвалення Слоніма ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Са святам, нашы любIмыя гледачы!