КУЛЬТУРА СЛОНИМЩИНЫ
327 subscribers
55.7K photos
1.59K videos
89 files
3.56K links
Download Telegram
🌾ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ🌾

🌾Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі майстар-клас па аплікацыі саломкай для дзяцей 3 класа ДУА "Сярэдняя школа №4 імя А.І.Батава".
🌾Носьбіт элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны "Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення" Анастасія Зелянко (аплікацыя саломкай) расказала дзецям пра працэс збору, апрацоўкі і падрыхтоўкі саломкі да працы і прадэманстравала тэхналогію аплікацыі закладкі "Кветачка".
🌾Дзеці старанна з задавальненнем выразалі саламяныя элементы і наклейвалі іх на рознакаляровы картон.
У выніку ў іх атрымаліся цудоўныя работы.👍😊🌷🌿🌷🌿🌷🌾
☘ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ

✨У выставачнай зале Слонімскага аддзела рамёстваў адбылося адкрыццё персанальнай выстаўкі "Чароўная гліна" майстра-кераміста са Слоніма Людмілы Судоўскай.
☘Першым настаўнікам і выдатным прыкладам у дзяцінстве для Людмілы быў яе бацька Уладзімір Судоўскі - знакаміты на Слонімшчыне ганчар, кераміст, музыкант і мастак.
✨З маленства ў Людмілы Уладзіміраўны асобая любоў да прыроды, якая знаходзіць увасабленне ў творчасці майстра.
☘Падчас мерапрыемства Людміла парадавала прысутных і другой гранню свайго таленту - яна з захапленнем чытала аўтарскія вершы.

‼️Выстаўку "Чароўная гліна" можна наведаць па 31 сакавіка.‼️
Сардэчна запрашаем!