КУЛЬТУРА СЛОНИМЩИНЫ
325 subscribers
54.6K photos
1.54K videos
89 files
3.49K links
Download Telegram
🌾ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ🌾

‼️ФОТАФАКТ‼️

Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў правялі займальныя традыцыйныя майстар-класы па аплікацыі саломкай і дэкаратыўным роспісе для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера "Звезда" Сярэдняй школы №2 г.Слоніма .

Дзеці цікава правялі час і ў выніку стараннай працы ў іх атрымаліся цудоўныя работы! 😃🌾🌈👍❤️
🌾ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ🌾

У рамках рэалізацыі раённага праекта "Культурную спадчыну продкаў зберагаем разам!" і адукацыйнага праекта Школа актыўнага грамадзяніна
"Шлях да поспеху" майстры Слонімскага аддзела рамёстваў правялі ТРАДЫЦЫЙНЫ КАЛЕЙДАСКОП "Часоў злучная ніць" для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера "Юный археолог" Сярэдняй школы №2 г.Слоніма.🧶
У рамках мерапрыемства дзеці азнаёміліся з экспазіцыямі выставачнай залы аддзела рамёстваў "Ад мінулага да сучаснага", убачылі калекцыі творчых работ майстроў Слонімшчыны, таксама маглі зблізу назіраць як старанна майстры ткуць на кроснах палатно, вяжуць карункі, распісваюць па агоўскіх матывах, працуюць з залатой саломкай і глінай, ткуць пояс.
🧶🧵🪡🎨🖌🌺🌿
А для жадаючых больш дасканала авалодаць сакрэтамі рамёстваў, спецыялісты аддзела правялі майстар-класы па традыцыйных накірунках творчасці.👍❤️😃😊🌈🌾

Пазнавальна праводзім лета!