КУЛЬТУРА СЛОНИМЩИНЫ
325 subscribers
54.6K photos
1.54K videos
89 files
3.49K links
Download Telegram
🌾ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ🌾

‼️ФОТАФАКТ‼️

Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі інтэрактыўную праграму
"Ад мінулага да сучаснага"
для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера "Словесник"
Сярэдняй школы №4 імя П.І.Батава г.Слоніма.

Дзеці пазнавальна і займальна правялі час!😊🌈👍
СКАРБЫ СЛОНІМСКАЙ ЗЯМЛІ
- справаздачная выстаўка майстроў  народнай творчасці і мастакоў Слонімскага раёна ўрачыста адкрылася ў дэманстрацыйнай зале Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці.
Майстры прадставілі лепшыя калекцыі сваіх вырабаў, выкананыя ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва: вышыўку ад Народнага майстра Беларусі А.Міхед, буслы і тканыя паясы ад В.Дзевятчанка, традыцыйныя лялькі І.Пацынка, дэкаратыўны роспіс па шкле М.Зелянко, карункі
І.Герасімчык, саламяныя вырабы носьбітаў элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны "Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення" Т.Федаровіч, В.Мароз, А.Зелянко і "Беларускае мастацтва выцінанкі" носьбіта Л.Руткоўскай, мастацкую кераміку сям'і Салейка, габелены і жывапіс Т.Сцяцэнка, разьбу па дрэве М.Яўхуты, В.Грабуна, П.Лявонава, В.Новіка.
Усё жадаючыя маглі паслухаць выступленне народнага  ансамбля народнай песні "Жывіца" філіяла Васілевіцкі  цэнтр культуры, прыняць удзел у традыцыйных майстар-класах.😃👏💐👍❤️