КУЛЬТУРА СЛОНИМЩИНЫ
328 subscribers
54.7K photos
1.54K videos
89 files
3.5K links
Download Telegram
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ

🌿У выставачнай зале
"Ад мінулага да сучаснага" адбылося адкрыццё персанальнай выстаўкі Тамары Сцяцэнка "Творчасць пранесеная праз усё жыццё".
Тамара Якаўлеўна - душэўны, адкрыты да людзей чалавек, які прысвяціў ўсё сваё жыццё творчасці. Яна мае талент знаходзіць і заўважаць у навакольным асяроддзі прыгожае і ўмее тонка, з цеплынёй і любоўю адлюстроўваць гэтую прыгажосць на жывапісных палотнах.
🌿Другім творчым накірункам майстра з'яўляецца ткацтва габеленаў, у якіх увасабляецца прыгажосць роднага краю і адчуваецца цеплыня рук таленавітай Тамары Якаўлеўны.🌿

Запрашаем наведаць выстаўку
па 23 чэрвеня 2025 года!
💫ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ💫

Выставачную залу "Ад мінулага да сучаснага" наведалі дзеці выхаваўча-аздараўленчых лагераў "Цветик-семицветик" сярэдняй школы №9 імя І.М.Сухамліна г.Слоніма і "Знаўца" сярэдняй школы №5 г.Слоніма.
Падчас інтэрактыўнай праграмы дзеці даведаліся пра прадметы беларускага быту, традыцыйныя рамёствы, убачылі працэс ткацтва на кроснах, паўдзельнічалі ў майстар-класе па навіванні ніткі на цэўку. Таксама пазнаёміліся з дзейнасцю сучасных майстроў Слонімшчыны і іх творчымі калекцыямі работ.
Дзеці лёгка спраўляліся з прапанаванымі ім загадкамі і заданнямі, актыўна паўдзельнічалі ў вясёлай гульні "Ручнік-паяснік".