КУЛЬТУРА СЛОНИМЩИНЫ
328 subscribers
54.7K photos
1.54K videos
89 files
3.5K links
Download Telegram
ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ
Тыдзень традыцыйнай культуры "Спадчыну Слонімшчыны зберагаем разам" працягваецца.

Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў правялі
інтэрактыўную праграму
"Ад мінулага да сучаснага"
для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера "Брыганціна" Сярэдняй школы №8 г.Слоніма.
🌿У выставачнай зале дзеці пазнаёміліся з прадметамі быта нашых продкаў, старажытнымі кроснамі.
🌿Даведаліся пра традыцыйныя беларускія рамёствы, паспрабавалі свае сілы ў размінанні льнянога палатна поцягам і навіванні ніткі на цэўку.
🌿Убачылі шмат творчых работ майстроў нашага краю, выкананых у старажытных тэхніках.
🌿Дзеці лёгка спраўляліся з прапанаванымі ім заданнямі і гульнямі.😊
🌿А для юных наведвальнікаў выхаваўча-аздараўленчага лагера "Сузор'е" Сярэдняй школы № 10 імя В.І.Пелініцына спецыялісты аддзела рамёстваў правялі пазнавальны майстар-клас
па дэкаратыўным роспісе.
🌿Дзеці даведаліся пра віды і тэхнікі беларускага роспісу, з радасцю ярка размалявалі закладкі з матывамі беларускіх кветак і птушак.🌸🌿🐦‍⬛️🌸🌿🐦‍⬛️🌸🌿🌸🌿🐦‍⬛️
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ

Падчас летніх канікул спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі майстар-клас па дэкупажы для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера "Созвездие".
Новая тэхніка ўпрыгожвання прадметаў прыемна ўразіла дзяцей, старанна і з задавальненнем яны дэкарыравалі алоўніцы! 🌸😊🌈