Forwarded from Слонимская районная библиотека им. Я.Коласа📕 (Елена_Слоним_Библиотека)
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў філіяле “Гарадская бібліяэка № 4” для выхаванцаў ДУА “Дзіцячы сад № 14 г. Слоніма” была праведзена лінгвістычная гадзіна “Сэрцам роднага слова краніся”. Дзеці адправіліся ў цікавае і займальнае падарожжа па беларускіх казках. Менавіта праз казку дзеці дакранаюцца да жыцця, культуры, быту, і галоўнае, мовы нашых продкаў. Падчас мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі прымалі актыўны ўдзел у гульні “Ведай і любі родную мову” і атрымалі добры настрой на ўвесь дзень.
Forwarded from Слонимская районная библиотека им. Я.Коласа📕 (Елена_Слоним_Библиотека)
🗓20 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, ў філіяле “Гарадская бібліятэка № 2”🏢 адбыўся турнір “Знаўцы роднай мовы”🇧🇾. Дзеці выхаваўча-аздараўленчага лагера “Брыганціна” ДУА “Сярэдняя школа № 8” зрабілі падарожжа🚴🏻♀️ па неабсяжнай краіне Мовазнавіі📖, раскрываючы сакрэты беларускай мовы🇧🇾. Падзяліўшыся на дзве каманды, выхаванцы спаборнічалі ў конкурсах “Перакладчыкі”, “Назаві адным словам”, “Адгадай загадкі”, “Скажы наадварот”, “Выпраў памылкі” і “Наборшчыкі”. Удзельнікі турніра👫👬 паказалі добрыя веды роднай мовы і цікавасць да гульні. Пераможцы атрымалі салодкія пачастункі🍭🍬.
Forwarded from Слонимская районная библиотека им. Я.Коласа📕 (Елена_Слоним_Библиотека)
Штогод 🗓21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай🇧🇾 мовы. Для навучэнцаў 9 класа ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Слоніма» бібліятэкар аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы Бэркус А. В.👩🏻🦰 Слонімскай раённай бібліятэкі імя Я. Коласа правяла гадзіну роднай мовы “Мова народа – яго святыня”, падчас якой кожны ўдзельнік мог паўдзельнічаць у віктарынах і конкурсах: “Рассыпаныя” прыказкі”, “Перакладчык”, “Шыфравальшчык”. Усе вучні праявілі свае веды, кемлівасць і знаходлівасць і даказалі, што ведаюць і любяць сваю родную мову. Завяршылася мерапрыемства знаёмствам з кнiжнай выставай “Родная мова – крыніца празрыстая”, якая пазнаёміла з творчасцю беларускіх пісьменнікаў📚. Мерапрыемства было накіравана на выхаванне пачуцця любові і павагі да роднай мовы, да мовы сваіх продкаў.
Forwarded from Слонимская районная библиотека им. Я.Коласа📕 (Елена_Слоним_Библиотека)
20 февраля заведующий филиала «Городская библиотека № 2» провёл познавательный час «Знай свой край», посвящённый 85-летию образования Слонимского района. Вначале мероприятия Гурская Е. Н. познакомила детей с краткой характеристикой региона. Основная часть мероприятия была посвящена достопримечательностям района и личностям, связанных с ними. Обо всём этом ребята воспитательно-оздоровительного лагеря «Бригантина» ГУО «Средняя школа № 8 г. Слонима» узнали благодаря презентации «Исторические места Слонимщины». В конце познавательного часа воспитанники ответили на вопросы викторины по данной теме.
🌿ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ🌿
✨У рамках дня адчыненых дзвярэй спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі прафарыентацыйнае мерапрыемства "Рамёствы Слонімшчыны".✨
✨Майстры пазнаёмілі вучняў 11-х класаў ДУА "Сярэдняя школа №5 г.Слоніма" з экспазіцыямі выставачнай залы "Ад мінулага да сучаснага", прадэманстравалі майстар-класы: па выцінанцы, дэкаратыўнаму роспісу, ткацтве габелена, аплікацыі саломкай.🌿
✨З вуснаў маладога спецыяліста - выпускніцы Установы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў" Марыі Зелянко, дзеці даведаліся пра спецыяльнасць "аб'ёмны дызайн" і перспектывы працы ў гэтым прафесійным накірунку.🌿
✨Наведванне Слонімскага аддзела рамёстваў і ўдзел у майстар-класах дазволіў вучням зразумець спецыфіку працы майстроў народнай творчасці і адчуць значнасць творчай прафесіі.👍❤️✨