✨‼️ЛЮДЗІ.ПАДЗЕІ.ФАКТЫ‼️
"ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ"✨
Майстар-класы па традыцыйных рамёствах - вырабе абярэгавай лялькі "Жаданніца" і выцінанцы "Дрэва жыцця з птушкамі", правялі для вучняў 5 "А" і 5 "Б", 3 "А" і 3 "Б" класаў ДУА "СШ√7" майстры аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры.
Дзеці даведаліся пра звесткі з гісторыі ўзнікнення традыцыйных лялек і выцінанкі, іх відах і прызначэнні.
Так, лялька "Жаданніца" - абярэг на выкананне жадання. Суправаджала чалавека ўсё жыццё.
ВЫЦІНАНКА - гэта мастацтва выразання карункавых узораў з паперы. Калісьці вясковыя хаты ўпрыгожвалі папяровымі фіранкамі, сурвэткамі і нават ручнікамі.
На Слонімшчыне носьбітам практык беларускага мастацтва выцінанкі з'яўляецца Руткоўская Людміла Георгіеўна.
У выніку творчай працы на майстар-класах, у дзяцей атрымаліся цудоўныя вырабы, зробленыя сваімі рукамі.
Мэта стварэння такіх вырабаў - паказаць традыцыі нашых продкаў, каб не страціць сувязь паміж мінулым, сучаснасцю і будучыняй.🌿✨