КУЛЬТУРА СЛОНИМЩИНЫ
331 subscribers
56.8K photos
1.67K videos
89 files
3.63K links
Download Telegram
https://slonimlibkolas.by/паэтычная-гасцёўня-слаўны-сын-зямлі/
6 лютага спаўнілася 110 год з дня нараджэння Аркадзя Куляшова. Выдатны паэт і грамадзянін аставіў нам выдатную літаратурную спадчыну. Да гэтай даты ў Слонімскай раённай бібліятэцы імя Я. Коласа для вучняў ДУА “Сярэдняя школа №5 г. Слоніма” прайшла паэтычная гасцёўня “Слаўны сын зямлі беларускай”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з біяграфічнымі звесткамі аб паэце, а таксама расказала аб яго творчасці і літаратурнай дзейнасці. У завяршэнні ўдзельнікам прапанавалі пазнаёміцца з літаратурнай выставай “Слаўны сын зямлі беларускай”.
🪡СКАРБОНКА ТРАДЫЦЫЙНАЙ ТВОРЧАСЦІ🪡
Вышыўка – адзін з самых старажытных відаў рукадзелля. Ва ўсе часы яно дапамагала ўнесці нотку індывідуальнасці і вытанчанасці ў прадметы хатняга ўбрання ці адзення. 
З самабытнай традыцыяй вышыўкі на Слонімшчыне пазнаёмілі спецыялісты Міжэвіцкага цэнтра культуры на інтэрактыўнай праграме “Спадчына нашых продкаў”.
Дзеці з захапленнем разглядалі вышываныя ручнікі, сурвэткі, навалачкі. Вочы разбягаліся ад колькасці фарб і ўзораў.
https://slonimlibkolas.by/паэтычная-гасцёўня-слаўны-сын-зямлі/
Падчас правядзення музейных урокаў у музеі беларускай кнігі, у Слонімскай раённай бібліятэцы імя Я. Коласа, да 110 гадоў з дня нараджэння Валянціна Таўлая, для вучняў ДУА “Сярэдняя школа №5 г. Слоніма” прайшоў біяграфічны экскурс “Шляхі Валянціна Таўлая”. Валянцін Таўлай – адметная і непаўторная постаць у беларускай літаратуры. Імя беларускага паэта на Слонімшчыне не забыта і сёння. Бібліятэкар Бэркус А. В. нагадала прысутным пра жыццёвы шлях паэта, прывяла шэраг цікавых фактаў з біяграфіі, расказала аб яго творчасці, якая не губляе сваёй актуальнасці і па сённяшні дзень.
✨Творчы майстар-клас па лепцы з салёнага цеста правялі майстры Слонімскага аддзела рамёстваў для вучняў 3 "В" класа ДУА "СШ√5". Дзеці даведаліся пра сакрэты прыгатавання цеста, сушцы і размалёўвання гатовага выраба. Старанна, з любоўю зрабілі сваімі рукамі падарунак для таты да Дня абаронцаў Айчыны.🎁⭐✨
‼️В ЦЕНТРЕ ВНИМАНИЯ ДЕТИ‼️
В целях борьбы с экстремизмом и терроризмом культорганизатор Мижевичского центра культуры провела для подростков познавательную программу «Терроризм и его проявления». На мероприятии ребятам было рассказано о понятии терроризма, чем он опасен, о последних террористических действиях по всему миру. Ну, а подростки, в свою очередь, повторили как правильно действовать при угрозе террористических действий.