КУЛЬТУРА СЛОНИМЩИНЫ
331 subscribers
56.9K photos
1.67K videos
89 files
3.63K links
Download Telegram
💫🌿🌼Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў правялі майстар-класы ў сучаснай і традыцыйнай тэхніках дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва для вучняў СШ√8 2"В" і 2"Г" класаў. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення і выканання дэкупажу і аплікацыі саломкай, ахвотна з цікавасцю працавалі і атрымалі цудоўныя вырабы, зробленыя сваімі рукамі - алоўніцу ці закладку.🌿🌼😇👍💫
‼️ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ‼️
💫КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ💫

ЗБЕРАЖЭННЕ ТРАДЫЦЫЙ - АСНОВА НАШАЙ БУДУЧЫНІ!

Сёння,19 студзеня, веруючыя святкуюць Хрышчэнне Гасподняе, а на Слонімшчыне ў вёсках Бярдовічы і Шышкі ў гэты дзень яшчэ і ладзяць абрад “ПАДСАДЖВАННЕ КАЛЯДЫ НА ДУБ”, які сімвалізуе заканчэнне ўсіх калядных свят, як у народзе кажуць “СВЯТОЕ ХРЫШЧЭННЕ І КАЛЯДАМ ПРАШЧЭННЕ”.
Разам з Галінай Уладзіміраўнай Захарчук, галоўным носьбітам і знаўцам мясцовых традыцый, народныя калектывы Слонімскага раённага цэнтра культуры, народнай творчасці і рамёстваў правялі рэканструкцыю гэтага знакамітага абраду.
Тут і знаёмая нам з маленства Козачка, і матыў любімай калядкі “Го-го-го, каза”, і сама баба-Каляда і пах святочнай кашы. А па цэнтры - вялікі дуб, як сімвал жыцця, што звязвае нас з небам. Удзельнікі абрада прайшлі шляхам былых калядоўшчыкаў, што везлі да дуба маленькага хлопчыка і святочную кашу, каб ушанаваць вялікае свята Хрышчэння, папрасіць перад Богам заступніцтва на будучы год і багаты ўраджай.