КУЛЬТУРА СЛОНИМЩИНЫ
330 subscribers
57.1K photos
1.69K videos
89 files
3.64K links
Download Telegram
15 верасня ў выставачнай зале музея з актыўным удзелам вучняў СШ №8 і парэчскай школы адбылося мерапрыемства ў форме свабоднага мікрафона пад назвай “Быць патрыётам сёння”. Была зроблена выснова, што паняцце Патрыёт вельмі шматграннае. Падмуркам для выхавання патрыёта павінна быць не толькі гісторыя, але і павага да сябе як да свабоднага, творчага і поўнага стваральнай энергіі чалавека.
Сярод шэраговай гістарычнай забудовы сінагога ў Слоніме выглядае вельмі манументальна. Яе архітэктура мае рысы абарончага збудавання, якія праяўляюцца не толькі ў таўшчыні сцен (1,7 м), але і ў адсутнасці архітэктурнага дэкору, высока ўзнятых аконных праёмах, наяўнасці рада нізкіх вокнаў-байніц. Адзінае аздабленне будынка – невысокі фігурны шчыт на галоўным усходнім фасадзе, які вытрыманы ў рысах барока.
Інтэр’ер сінагогі мае арыгінальнае, арнаментальна-дэкаратыўнае вырашэнне. У цэнтры шырокай залы ўсталявана біма – узвышэнне для выканання рэлігійных абрадаў. Купал яе дэкарыраваны стукавым паліхромным арнаментам з лісцяў аканта і пальмет. Пілястры распісаны выявамі рамантычных пейзажаў, вазонамі з кветкамі. Звяртае на сябе ўвагу змешчаны над арон-кадэшам (ніша для захоўвання скрутку торы) ляпны фігурны картуш з кампазіцыяй у выглядзе дзвюх скрыжалей, якія падтрымліваюць з абодвух бакоў львы. Усе элементы дэкаратыўнай ляпніны сінагогі пакрыты пазалотай і паліхромнай афарбоўкай.
Майстар-клас па дэкаратыўнаму роспісу, паштоўка "Агоўскія матывы" для вучняў 3 "А" класа, ДУА "Сярэдняя школа № 8" г Слоніма.
‼️МЫ ВМЕСТЕ! МЫ ЕДИНЫ‼️
Среди сельских клубных учреждений Слонимщины дан старт торжественным мероприятиям ко Дню народного единства.
✨ Концерт «В единстве наша сила» - филиал «Сеньковщинский центр культуры».
✨ Концерт «В нашем единстве сила страны» - филиал «Новосёлковский центр культуры».