КУЛЬТУРА СЛОНИМЩИНЫ
330 subscribers
57.1K photos
1.69K videos
89 files
3.64K links
Download Telegram
Тыдзень традыцыйнай культуры
"Ад даўніны да нашых дзён" на Слонімшчыне✨
Майстры аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры зладзілі этнаграфічную экспедыцыю ў вёску Паўлава да таленавітай вышывальшчыцы Лагуцік Галіны Вікенцьеўны 1948 года нараджэння, якая з маленства і да сённяшняга часу займаецца ручной вышыўкай . Галіна Вікенцьеўна засвоіла вышыўку сама, узоры брала ў мясцовых вышывальшчыц.
Простая сялянская хата жанчыны ўрадзіла нас сваёй чысцінёй і прыгажосцю самабытнага ўбранства. Матуліны каларытныя, саматканыя дываны, дарожкі. Абрусы, ручнікі, падвузорнікі, фіранкі, накідкі, яскрава ўпрыгожаныя і вышытыя з любоўю Галінай Вікенцьеўнай.
Майстэрства вышыўкі гладдзю, карункапляцення, вязання майстрыха перадае сваім дачкам і ўнукам, якія беражна захоўваюць традыцыі сваёй сям'і і шануюць культуру продкаў.
У выніку этнаграфічнай экспедыцыі ізноў мы ўпэўніліся ў тым, што вышыўка гладдзю пераважала на Слонімшчыне.
Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры прынялі ўдзел у фестывалі "ПАЎЛАЎСКІ КАРАВАЙ". Для удзельнікаў і гасцей фестываля арганізавалі выстаўку-продаж сувеніраў ручной работы, этнаграфічную фотазону і правялі майстар-класы па народных рамёствах: па аплікацыі саломкай, ткацтву пояса на лентаткацкім станку, декаратыўнаму роспісу і вышыўцы гладдзю, у якіх паўдзельнічалі ўсё жадаючыя, асабліва маладое пакаленне - гэта ДЗЕЦІ.🤗✨