Forwarded from Слонимский краеведческий музей
У Слонімскім краязнаўчым музеі адкрылася выстаўка “Генацыд на Гродзеншчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны”, арганізаваная сумесна з Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеем. На выставе прадстаўлены матэрыялы аб перыядзе акупацыі Гродзеншчыны, злачынствах фашыстаў і вялікіх ахвярах сярод мірнага насельніцтва. Памяць аб тых страшных падзеях жыве ў сэрцах нашых людзей.
Да светлага свята Вялікдзень у Слонімскім аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры прайшоў майстар-клас па аплікацыі саломкай "Паштоўка да Вялікадня"🥚🐣🌷
Этнакуток Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры наведалі вучні СШ №5 2"Б" класа г.Слоніма.
Дзеці спрабавалі прасаваць саматканае льняное палатно старадаўнім спосабам і сукалі нітку на цэўку для ткацтва🤗
Наша дзейнасць накіравана на захаванне, развіццё і папулярызацыю беларускіх традыцыйных рамёстваў, якія мы перадаем моладзі праз майстар-класы, экскурсіі і іншыя формы работы.