КУЛЬТУРА СЛОНИМЩИНЫ
329 subscribers
57.2K photos
1.69K videos
89 files
3.64K links
Download Telegram
https://slonimlibkolas.by/тэматычны-ўрок-як-ты-дорага..
З мэтай папулярызацыі беларускай мовы ў філіяле “Жыровіцкая сельская бібліятэка” быў праведзены тэматычны ўрок “Як ты дорага мне, мая родная мова”. Бібліятэкар расказала чытачам аб тым, як беларуская мова праходзіла доўгі і складаны шлях развіцця, як узнікла беларускае кнігадрукаванне. Дзеці з цікавасцю прымалі ўдзел у гульнях на беларускай мове, успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі. Напрыканцы мерапрыемства кожны зразумеў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа.
https://slonimlibkolas.by/літаратурны-круізм-не-саром..
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Зразумела, што ў кожнага народа свая родная мова, а для нашага народа родная мова – беларуская. Да гэтай даты ў філіяле “Гарадская бібліятэка №4” прайшоў літаратурны круізм “Не саромся, беларус, гаварыць па-свойму” для навучэнцаў прышкольнага лагера ДУА “Сярэдняя школа № 9 г. Слоніма”.
Дзеці дакрануліся да крыніц роднай мовы, успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, загадкі і жарты, даведаліся, чаму наша мова жывая, родная і гаваркая, а потым прынялі актыўны ўдзел у конкурсах і гульнях.
https://slonimlibkolas.by/інфармацыйна-пазнавальная-г..
У філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Азярніца” прайшла інфармацыйна-пазнавальная гадзіна “Мова народа – яго святыня”. Да Міжнароднага Дня роднай мовы была аформлена кніжная выстава “У гонар беларускага слова”, дзе прадстаўлены кнігі беларускіх аўтараў на роднай мове. Родная мова – неад’емная частка нацыянальнай культуры беларускага народа, яго духоўная спадчына. Шануючы сваю мову, працягваюць жыць традыцыі, забяспечваецца пераемнасць пакаленняў.
АВТОЛАВКА, АВТОКЛУБ ВМЕСТЕ ВЕСЕЛО БЕГУТ!
"Хай ад бліноў плыве дымок!"
В преддверии Масленицы работники сектора нестационарного обслуживания поздравили жителей деревень: Соленики, Мелькановичи, Кокощицы, Сергеевичи, Озгиновичи, Новоорловичи, Забулье, Капусты, Подмошье, Гуменики, Голяны.
Настроение поднимаем с нами песни запеваем!
https://slonimlibkolas.by/квілт-родная-мова-чароўная-..
22 лютага ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Сурынка” прайшоў квілт “Родная мова – чароўная мова”. Менавіта мова адлюстроўвае нацыянальны характар, лад жыцця, традыцыі і звычаі кожнага народа. На мерапрыемстве была прадстаўлена выстава кніг беларускіх аўтараў. Дзеці адгадвалі крыжаванкі, успаміналі, як правільна пішуцца тыя ці іншыя словы.
https://slonimlibkolas.by/музей-беларускай-кнігі/
На экскурсію, у музей Слонімскай раённай бібліятэкі імя Я. Коласа, завіталі навучэнцы 5 класа ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Слоніма”. Бібліятэкар Царік А. І. распавяла дзецям пра “Жыццё і творчасць Якуба Коласа і Янкі Купалы”, эксурсія падрыхтавана да Дня роднай мовы.
Навучэнцы дазналіся што, сярод мноства цудоўных моў, ёсць толькі адна, якая завецца роднай. Родная беларуская мова – гэта вялікі нацыянальны скарб, які трэба берагчы і шанаваць. Нашы дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.