Палата представителей Национального собрания Республики Беларусь🇧🇾
7.07K subscribers
33K photos
6.24K videos
3 files
8.48K links
Официальный Telegram-канал Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь

Наш сайт: https://house.gov.by/ru
Download Telegram
"Гэта быў час сур’ёзных сацыяльна-палітычных трансфармацый і напружанай заканатворчай дзейнасці"

🗣 Ігар Сергяенка на мерапрыемстве у БДПУ ім.М.Танка адзначыў, что хтосьці ўспамінае сямідзесятыя — васьмідзесятыя гады дваццатага стагоддзя як залаты век савецкай дзяржаўнасці, хтосьці — як эпоху застою. І выказаў сваё меркаванне на гэты конт:

— А між тым гэта быў час сур’ёзных сацыяльна-палітычных трансфармацый і напружанай заканатворчай дзейнасці. І беларускія дэпутаты былі самымі актыўнымі ўдзельнікамі гэтых працэсаў. Самай значнай падзеяй тых гадоў стала прыняцце сёмага кастрычніка тысяча дзевяцьсот семдзесят сёмага года новай Канстытуцыі СССР і ў наступным годзе — новай Канстытуцыі БССР. Усенароднае абмеркаванне праекта Асноўнага закона СССР насіла масавы характар, паступіла каля чатырохсот тысяч прапаноў і паправак. Упершыню былі прапісаны такія формы непасрэднай дэмакратыі, як усенароднае абмеркаванне і рэферэндум, вызначана прававое становішча народнага дэпутата, якое пашырыла ягоныя паўнамоцтвы ў пытаннях эканамічнага і сацыяльнага развіцця краіны. Таксама былі замацаваны правы на ахову здароўя, выбар прафесіі, жыллё, карыстанне дасягненнямі культуры, свабоду творчасці.


⚡️У далейшым усё пазітыўнае, што ўключалі гэтыя дакументы, было творча выкарыстана пры падрыхтоўцы Канстытуцыі суверэннай Беларусі 🇧🇾, адзначыў Старшыня Палаты прадстаўнікоў.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍136💯6
❗️Старшыня Палаты прадстаўнікоў:  ідэі, ў якіх былі перакананы Шамякін і Мележ, глыбока сугучныя палітыцы, якую праводзіць сёння Прэзідэнт🇧🇾

☝️Як і цяперашнія заканадаўцы, Шамякін і Мележ жылі клопатамі сваіх выбаршчыкаў. Пісьменнікі часта выступалі перад працоўнымі калектывамі на прадпрыемствах, у арганізацыях, студэнцкіх аўдыторыях, дапамагалі жыхарам у вырашэнні іх надзённых праблем, звярнуў увагу Старшыня Палаты прадстаўнікоў:

— Абодва запомніліся як даступныя, чулыя і ўважлівыя людзі. Прайшоўшы суровую школу жыцця, яны выдатна разумелі, якімі клопатамі жывуць звычайныя працаўнікі. Шамякін і Мележ былі цвёрда перакананыя, што, будучы мастацтвам кіравання, палітыка, як і літаратура, павінна адпавядаць крытэрам маральнасці, а галоўным прынцыпам, якім кіруецца ўлада, павінна быць сацыяльная справядлівасць. Пагадзіцеся, гэтыя ідэі глыбока сугучныя той палітыцы, якую праводзіць сёння Прэзідэнт суверэннай Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка🇧🇾. Ён падкрэсліў:

💬Праўдзівае, адказнае і сумленнае роднае слова — залог кансалідацыі грамадства, на падмурку якога мы зможам і ў далейшым паспяхова будаваць незалежную, моцную і квітнеючую краіну.


➡️І мы, цяперашняе пакаленне дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, працягваючы справу нашых вялікіх папярэднікаў, строга прытрымліваемся гэтай лініі ў сваёй дзейнасці, адзначыў Ігар Сергяенка.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💯1312👍6👏2
"Гэтыя творцы — гонар нашай Беларусi 🇧🇾"

Падчас творчага марафона, прысвечанага святкаванню 105-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа і Івана Шамякіна, шла размова пра асобы пісьменнікаў і іх асабістую ролю ва умацаванні нашай краіны.

💬 З прамовамі выступілі Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка, старшыня Саюза пісьменніка Беларусі Алесь Карлюкевіч, дэпутат Уладзімір Гаўрыловіч, загадчык кафедры беларускай і замежнай літаратуры БДПУ ім. М.Танка Ірына Мішчанчук, доктар філалагічных навук, прафесар БДПУ ім.М.Танка Тамара Тарасава.

⚡️Падарунак для удзельнікаў сустрэчы падрыхтавалі землякі класіка — артысты мазырскага драматычнага тэатра ім. І.П.Мележа выступілі з урыўкам са спектаклю "Людзі на балоце".

👏Гучныя апладысменты выклікала выступленне народнага вакальнага ансамбля "Спадчына", кіраўніком якога на працягу многіх гадоў з'яўляецца родная пляменніца пісьменніка Лілія Мележ-Краўчанка.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
10👍7💯5
Перад пачаткам творчай сустрэчы Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка і дэпутаты азнаёміліся з тематычнай выставай, якая разгарнулася ў фае актавай залы БДПУ ім. М.Танка.

Прэзідэнцкая бібліятэка прадставіла кніжна-дакументальную выставу “Волаты зямлі палескай”, Нацыянальная бібліятэка — перакладныя выданні Івана Шамякіна і Івана Мележа на некалькіх мовах.

🎥Былі прадэманстраваны нават i касцюмы Васіля і Ганны да кінафільмаў "Людзі на балоце" і Івана Батрака "Вазьму твой боль".

✍️У сваю чаргу Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка ім. В.І. Леніна арганізавала планшэтную выставу па творчасці Івана Шамякіна, а таксама прадэманстравала асабістыя рэчы з кабінета Івана Мележа.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💯138👍8