Палата представителей Национального собрания Республики Беларусь🇧🇾
7.08K subscribers
33K photos
6.24K videos
3 files
8.48K links
Официальный Telegram-канал Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь

Наш сайт: https://house.gov.by/ru
Download Telegram
«Государство для народа — этот широко известный тезис был в очередной раз подтвержден»

В материале «СБ. Беларусь сегодня» Вадим Гигин разобрал несколько важных и красноречивых инфоповодов прошлой недели, подтверждающих, что Беларусь — социально ориентированное и справедливое государство.

📝Читайте статью тут!

#Депутаты_и_СМИ
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍65💯5🤔2🔥1
☄️ЗАРАЗ!

Па ініцыятыве дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў🇧🇾 у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М.Танка адбываецца тэматычнае мерапрыемства “Песняры беларускай зямлі. З любоўю да класікаў».

☝️Яно прысвечана святкаванню 105-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры, выдатных дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў Івана Мележа  і Івана Шамякіна, якія ў свой час таксама з'яўляліся дэпутатамі Вярхоўнага Савета СССР і БССР.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍208💯3🔥1
☄️ Ігар Сергяенка: Іван Шамякін і Іван Мележ праявілі сябе як сапраўдныя патрыёты

📚Кнігі двух слаўных сыноў Беларусі, якія пакінулі яркі след у айчыннай культуры і гісторыі беларускай дзяржаўнасці, не страцілі актуальнасці, адзначыў Старшыня Палаты прадстаўнікоў:

— У іх ёсць глыбіня, сапраўднасць, абвостраны псіхалагізм, увага да лёсу простага чалавека, з яго пачуццямі, думкамі, перажываннямі,  на пераломных этапах гісторыі. І сёння наш сучаснік, які задумваецца пра сэнс жыцця, прызначэнне чалавека, праблемы эпохі, маральны выбар, можа знайсці многія адказы  на свае пытанні ў творах Шамякіна і Мележа.


💬 Ігар Сергяенка падкрэсліў, што лёсы пісьменнікаў вельмі падобныя:

—  Абодва нарадзіліся  ў звычайных сялянскіх сем’ях на беларускім Палессі. З дзяцінства спазналі нялёгкую сельскую працу і пры гэтым вучыліся, шмат чыталі і спрабавалі свае сілы ў літаратурнай творчасці.
І адзін, і другі прайшлі суровае выпрабаванне Вялікай Айчыннай вайной, захаваўшы гонар, чалавечую годнасць, любоў да людзей і ўласцівае беларусам абвостранае пачуццё справядлівасці. У першыя пасляваенныя гады Мележ і Шамякін увайшлі ў вялікую літаратуру. Абодва пакінулі багатую творчую спадчыну. Іх кнігі выдаваліся мільённымі тыражамі, перакладаліся на многія мовы свету. Па іх зняты фільмы і пастаўлены спектаклі.А галоўныя працы класікаў — «Палеская хроніка» Мележа і пенталогія «Трывожнае шчасце» Шамякіна — ўвайшлі ў скарбніцу нацыянальнай і сусветнай літаратуры.


🔼 Разам з тым, інфармацыя пра гэтых гістарычных асоб будзе няпоўнай, калі не ўзгадаць пра іх грамадска-палітычную дзейнасць, дзе яны таксама праявілі сябе як сапраўдныя патрыёты, дадаў Старшыня Палаты прадстаўнікоў:

— Іван Пятровіч Шамякін быў членам Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі. Неаднаразова выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР і БССР.  Амаль паўтара дзесяцігоддзя ён кіраваў работай вышэйшага прадстаўнічага і заканадаўчага органа Беларусі (восьмае — дзясятае скліканні). Іван Паўлавіч Мележ дзевяць год быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (сёмае — дзявятае скліканні).
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💯146👍5🔥1
"Гэта быў час сур’ёзных сацыяльна-палітычных трансфармацый і напружанай заканатворчай дзейнасці"

🗣 Ігар Сергяенка на мерапрыемстве у БДПУ ім.М.Танка адзначыў, что хтосьці ўспамінае сямідзесятыя — васьмідзесятыя гады дваццатага стагоддзя як залаты век савецкай дзяржаўнасці, хтосьці — як эпоху застою. І выказаў сваё меркаванне на гэты конт:

— А між тым гэта быў час сур’ёзных сацыяльна-палітычных трансфармацый і напружанай заканатворчай дзейнасці. І беларускія дэпутаты былі самымі актыўнымі ўдзельнікамі гэтых працэсаў. Самай значнай падзеяй тых гадоў стала прыняцце сёмага кастрычніка тысяча дзевяцьсот семдзесят сёмага года новай Канстытуцыі СССР і ў наступным годзе — новай Канстытуцыі БССР. Усенароднае абмеркаванне праекта Асноўнага закона СССР насіла масавы характар, паступіла каля чатырохсот тысяч прапаноў і паправак. Упершыню былі прапісаны такія формы непасрэднай дэмакратыі, як усенароднае абмеркаванне і рэферэндум, вызначана прававое становішча народнага дэпутата, якое пашырыла ягоныя паўнамоцтвы ў пытаннях эканамічнага і сацыяльнага развіцця краіны. Таксама былі замацаваны правы на ахову здароўя, выбар прафесіі, жыллё, карыстанне дасягненнямі культуры, свабоду творчасці.


⚡️У далейшым усё пазітыўнае, што ўключалі гэтыя дакументы, было творча выкарыстана пры падрыхтоўцы Канстытуцыі суверэннай Беларусі 🇧🇾, адзначыў Старшыня Палаты прадстаўнікоў.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍136💯6
❗️Старшыня Палаты прадстаўнікоў:  ідэі, ў якіх былі перакананы Шамякін і Мележ, глыбока сугучныя палітыцы, якую праводзіць сёння Прэзідэнт🇧🇾

☝️Як і цяперашнія заканадаўцы, Шамякін і Мележ жылі клопатамі сваіх выбаршчыкаў. Пісьменнікі часта выступалі перад працоўнымі калектывамі на прадпрыемствах, у арганізацыях, студэнцкіх аўдыторыях, дапамагалі жыхарам у вырашэнні іх надзённых праблем, звярнуў увагу Старшыня Палаты прадстаўнікоў:

— Абодва запомніліся як даступныя, чулыя і ўважлівыя людзі. Прайшоўшы суровую школу жыцця, яны выдатна разумелі, якімі клопатамі жывуць звычайныя працаўнікі. Шамякін і Мележ былі цвёрда перакананыя, што, будучы мастацтвам кіравання, палітыка, як і літаратура, павінна адпавядаць крытэрам маральнасці, а галоўным прынцыпам, якім кіруецца ўлада, павінна быць сацыяльная справядлівасць. Пагадзіцеся, гэтыя ідэі глыбока сугучныя той палітыцы, якую праводзіць сёння Прэзідэнт суверэннай Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка🇧🇾. Ён падкрэсліў:

💬Праўдзівае, адказнае і сумленнае роднае слова — залог кансалідацыі грамадства, на падмурку якога мы зможам і ў далейшым паспяхова будаваць незалежную, моцную і квітнеючую краіну.


➡️І мы, цяперашняе пакаленне дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, працягваючы справу нашых вялікіх папярэднікаў, строга прытрымліваемся гэтай лініі ў сваёй дзейнасці, адзначыў Ігар Сергяенка.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💯1312👍6👏2
"Гэтыя творцы — гонар нашай Беларусi 🇧🇾"

Падчас творчага марафона, прысвечанага святкаванню 105-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа і Івана Шамякіна, шла размова пра асобы пісьменнікаў і іх асабістую ролю ва умацаванні нашай краіны.

💬 З прамовамі выступілі Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка, старшыня Саюза пісьменніка Беларусі Алесь Карлюкевіч, дэпутат Уладзімір Гаўрыловіч, загадчык кафедры беларускай і замежнай літаратуры БДПУ ім. М.Танка Ірына Мішчанчук, доктар філалагічных навук, прафесар БДПУ ім.М.Танка Тамара Тарасава.

⚡️Падарунак для удзельнікаў сустрэчы падрыхтавалі землякі класіка — артысты мазырскага драматычнага тэатра ім. І.П.Мележа выступілі з урыўкам са спектаклю "Людзі на балоце".

👏Гучныя апладысменты выклікала выступленне народнага вакальнага ансамбля "Спадчына", кіраўніком якога на працягу многіх гадоў з'яўляецца родная пляменніца пісьменніка Лілія Мележ-Краўчанка.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
10👍7💯5