Forwarded from Дятлово ОНЛАЙН
Год добраўпарадкавання. 🌳 Не спыняемся на дасягнутым🕯
🌐 Напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Дзятлаве адбыліся адразу некалькі знакавых адкрыццяў. Адно з іх – увод пасля рамонту ў эксплуатацыю памяшкання лабараторыі Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы.
Намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка павіншаваў прысутных з важнай падзеяй у жыцці калектыву і надыходзячым дзяржаўным святам:
Да віншаванняў далучыўся намеснік дырэктара ТАА “РуВітБуд” Аляксандр Мацюлька, якое выступіла падрадчыкам работ:
Клірык сабора святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай у Дзятлаве іерэй Аляксей Сцепановіч і настаяцель касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ксёндз-пробашч Андрэй Лішко павіншавалі калектыў раённай бальніцы з адкрыццём лабараторыі. Яны памаліліся за здароўе дзятлаўчан, асвяцілі памяшканні і ўручылі медыкам іконы нябесных заступнікаў, каб ласка Божая дапамагала ў рабоце.
На плошчы 230 квадратных метраў клініка-дыягнастычнай лабараторыі быў выкананы поўны комплекс будаўнічых работ агульным коштам звыш 376 тысяч рублёў. У выніку памяшканні набылі ўтульны сучасны выгляд: абнавіліся рабочыя, бытавыя і санітарныя памяшканні для камфортнай работы і адпычынку персаналу.
➡️ https://diatlovonews.by/god-dobra-paradkavannya-ne-spynyaemsya-na-dasyagnutym
#нашелучшее
#ЧистоПоГродненски
Намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка павіншаваў прысутных з важнай падзеяй у жыцці калектыву і надыходзячым дзяржаўным святам:
– У Беларусі самая пільная ўвага надаецца ахове здароўя грамадзян: здаровыя людзі – здаровая і моцная краіна. На Дзятлаўшчыне шмат робіцца для аховы здароўя і сацыяльнай сферы раёна ў цэлым. Здаецца, зусім нядаўна мы адзначалі завяршэнне капітальнага рамонту адміністрацыйнага паверху раённай бальніцы, а сёння адкрываем пасля рамонту лабараторыю. Не спыняемся на дасягнутым, і ў бліжэйшай будучыні чакаецца адкрыццё абноўленага флюараграфічнага і новага мамаграфічнага кабінетаў паліклінікі. Усе гэтыя факты пацвярджаюць тое, што работа ў раёне ў гэтым напрамку пастаянная і грунтоўная. Ад імя Дзятлаўскіх райвыканкама і Савета дэпутатаў віншую вас з сённяшняй знамянальнай падзеяй. Знакава, што яна адбываецца напярэдадні гістарычнага дзяржаўнага свята – Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, які з’яўляецца важнай старонкай у гісторыі развіцця нашай краіны. Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.
Да віншаванняў далучыўся намеснік дырэктара ТАА “РуВітБуд” Аляксандр Мацюлька, якое выступіла падрадчыкам работ:
– Дзякуй за аказаны давер. Заўжды прыемна бачыць вынік нашай работы і ведаць, што ў абноўленых памяшканнях калектыву лабараторыі і пацыентам будзе зручна і ўтульна.
Клірык сабора святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай у Дзятлаве іерэй Аляксей Сцепановіч і настаяцель касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ксёндз-пробашч Андрэй Лішко павіншавалі калектыў раённай бальніцы з адкрыццём лабараторыі. Яны памаліліся за здароўе дзятлаўчан, асвяцілі памяшканні і ўручылі медыкам іконы нябесных заступнікаў, каб ласка Божая дапамагала ў рабоце.
Намеснік галоўнага доктара Алена Якубоўская выказала словы ўдзячнасці раённым уладам і калектыву раённай бальніцы.
На плошчы 230 квадратных метраў клініка-дыягнастычнай лабараторыі быў выкананы поўны комплекс будаўнічых работ агульным коштам звыш 376 тысяч рублёў. У выніку памяшканні набылі ўтульны сучасны выгляд: абнавіліся рабочыя, бытавыя і санітарныя памяшканні для камфортнай работы і адпычынку персаналу.
#нашелучшее
#ЧистоПоГродненски
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤5