Нотариат Беларуси
2.21K subscribers
11.5K photos
326 videos
2 files
7.06K links
Telegram-канал Белорусской нотариальной палаты
Задайте нам вопрос @belnotary2you_bot
Download Telegram
«Прыгожая пятніца» ў Віцебскай натарыяльнай акрузе
У падтрымку праекта «Кожная пятніца - роднае, сваё» калектыў натарыяльнай канторы Кастрычніцкага раёна г. Віцебска № 1 на чале са старшынёй Віцебскай абласной натарыяльнай палаты Інэсай Гарнак наведаў выставу ў бібліятэцы імя У.І. Леніна, прысвечаную беларускай культуры.

Самым яркім і душэўным момантам стала прымерка традыцыйных касцюмаў. Гэта было не проста перапрананне, а сапраўднае падарожжа ў мінулае.
💬 Iнэса Гарнак:
«Калі я ўзяла ў рукі вышытую кашулю, уразілася тонкасці працы. Кожны шывок - гэта сімвал, абярэг, укладзены рукамі майстрыхі. Апрануўшы на сябе льняны ўбор, я адчула неверагодны гонар. Прымяраючы такі касцюм, ты нібы прымяраеш на сябе адказнасць за захаванне нашай агульнай спадчыны», - падзялілася кіраўнік.


✅ Акцыя «Кожная пятніца - роднае, сваё» - гэта не проста прыгожая назва. Гэта напамін: мы павінны ведаць свае карані, шанаваць традыцыі і не баяцца паказваць сваю ідэнтычнасць.

#ПрыгожаяПятніца #РоднаеСваё
👍3