Нотариат Беларуси
2.2K subscribers
11.4K photos
320 videos
2 files
6.87K links
Telegram-канал Белорусской нотариальной палаты
Задайте нам вопрос @belnotary2you_bot
Download Telegram
#прыгожая_пятнiца

Натарыусы Мінскай гарадской натарыяльнай акругі Наталля Друсь, Таццяна Новік і Святлана Шындар адлучыўшыся ад штодзеннай працы i знайшлі час, каб наведаць Беларускі дзяржаўный музей народнай архітэктуры і побыту.

👗Апрануўшыся ў нацыянальныя ўборы, дзяўчаты правялі час у выдатнай кампаніі ў адзіным у Беларусі музеі-скансенаме — музеі пад адкрытым небам, створаным для захавання і дэманстрацыі традыцыйнага драўлянага будаўніцтва, прадметаў побыту, папулярызацыі народнай культуры і традыцый.

⛪️Экспазіцыя музея ўключае тры сектары агульнай тэрыторыяй больш за 150 гектараў зямлі, якія паказваюць тыпавыя характарыстыкі гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў краіны: Цэнтральная Беларусь, Падняпроўе, Паазер'е, якія аднаўляюць традыцыйны побыт сялян канца 19 – пачатку 20 ст. Тут прадстаўлены жылыя дамы, гаспадарчыя пабудовы (гумны, свірны, млыны), культавыя збудаванні (царквы і капліца), грамадскія пабудовы.

Прыгожыя сукенкі, вяночкі ды нашы натарыусы дадалі яшчэ больш антуражу месцу і без таго прысіленаму духам роднай беларускай зямлі.

#ДзеньРоднагаСвайго #год_белорусской_женщины
🔥8👍1
Сегодня, в рамках проекта «Кожная пятніца – роднае сваё» коллектив Гродненской городской нотариальной конторы организовал фотовыставку «Люблю тебя, мой край родной».

Участники представили снимки природы Гродненщины, земли, где богатство лесов, полей и озер сливается в прекрасном единстве, создавая поистине неповторимый пейзаж для тех, кто имеет счастье наслаждаться этими прекрасными образами.

#прыгожая_пятнiца»
👍1🤩1
У межах праекту «Кожная пятніца – роднае сваё», прадстаўнікамі натарыяту Брэсцкай вобласці была праведзена акцыя #прыгожая_пятнiца.

Мэта гэтай акцыі – падкрэсліць прыгажосць і самабытнасць беларускай культуры.

🇧🇾Удзельнікі акцыі атачаюць сябе предметамі з нацыянальным каларытам, апранаюць адзенне з беларускай душой, как дзяліцца сваёй любоўю на Радзімы з грамадзянамі, якія прыходзяць на прыём.

👀Прапануем вам паглядзець фотаздымкі, якія адлюстроўваюць беларускія матывы.

Такія ініцыятывы спрыяюць развіццю нацыянальнай свядомасці і ўмацаванню любові да роднай культуры.

#ДзеньРоднагаСвайго
Работнікі натарыяльных кантор Гомельскай натарыяльнай акругі працягваюць актыўна падтрымліваць рэспубліканскі праект «Кожная пятніца — роднае сваё».

🇧🇾Чарговая пятніца, якая прайшла пад тэматыкай «Прыгожая пятніца», стала для калектываў сапраўдным святам беларускай культуры і якасці.

Калi чуюць пра Беларусь, адразу кажуць пра нашы высакаякасны ільняны тэкстыль і традыцыйныя прысмакі, неверагодныя аўтарскія аксэсуары — элегантныя ўпрыгожванні.

Удзельнікі адзначылі, што беларускія тавары для іх — гэта заўсёды эталон надзейнасці і бездакорнай якасці.


🔗ПАДРАБЯЗНАСЦi — на сайте БНП

#ДзеньРоднагаСвайго #прыгожая_пятнiца
У рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца – роднае сваё» калектыў натарыяльнай канторы Стаўбцоўскага раёна далучыўся да акцыі «Прыгожая пятнiца» і падзяліўся часцінкай нацыянальнай культуры, якая знайшла сваё адлюстраванне ў інтэр'еры памяшкання.

У холе канторы на сцяне намалявана сімвалічная кампазіцыя: магутны дуб з залацістымі жалудамі, апраўлены беларускім арнаментам.

☝🏻Кожная выява тут напоўнены глыбокім сэнсам, а выбар знакаў, як тлумачаць самі супрацоўнікі натарыяльнай канторы, далёка не выпадковы.

🌳Дуб спрадвеку ўвасабляе цвёрдасць, непарушнасць і даўгавечнасць. Гэтыя якасці напрамую пераклікаюцца з фундаментальнымі асновамі права - надзейнасцю юрыдычных гарантый і непарушнасцю закона.

🌰Жалуды, плады магутнага дрэва, сімвалізуюць урадлівасць, росквіт і духоўную энергію, з'яўляючыся эмблемай сталасці і паўнаты сілы. Разам яны падкрэсліваюць непарыўную сувязь з культурнай спадчынай продкаў.

🇧🇾А нацыянальны арнамент, які атачае кампазіцыю, служыць бачным напамінкам аб пераемнасці пакаленняў і глыбокай прыхільнасці беларускім караням.

«Наша экспазіцыя - гэта не проста элемент дэкору, - адзначаюць у калектыве натарыяльнай канторы. – Гэта напамін кожнаму, хто пераступае парог натарыяльнай канторы, што права трымаецца на трывалых каранях, а дзейнасць натарыуса патрабуе адказнасці і павагі да кожнага лёсу».


#ДзеньРоднагаСвайго #прыгожая_пятнiца