Нотариат Беларуси
2.2K subscribers
11.3K photos
304 videos
2 files
6.55K links
Telegram-канал Белорусской нотариальной палаты
Задайте нам вопрос @belnotary2you_bot
Download Telegram
🇧🇾В поддержку республиканского проекта «Кожная пятнiца - роднае, сваё» консультант нотариальной конторы Гродненского района Анна Бернатович и нотариус Татьяна Бернатович подготовили материал о нашем земляке - Герое Советского Союза В.Д.Соколовском.

☝🏻Василий Данилович Соколовский является примером того, как в одном человеке могут совмещаться талант теоретика и практические военные организаторские способности. Автор исторических трудов «Военная стратегия» и «Разгром немецко-фашистских войск под Москвой» — Соколовский во время войны успешно участвовал во многих операциях, руководя несколькими фронтами.

Василий Данилович Соколовский родился 21 июля 1897 года в крестьянской семье. Получил образование на военно-инструкторских курсах и в Военной академии РККА.

Во время Гражданской войны воевал на Восточном, Южном и Кавказском фронтах, состоял на командных должностях, командовал кавалерийскими дивизиями.

Во время Великой Отечественной войны он занимал командные должности: от начальника штаба и до командующего войсками Западного, 1-го Украинского, 1-го Белорусского фронтов.

После окончания войны советский полководец занимал высшие руководящие посты в Министерстве обороны и Генеральном штабе. Являлся главнокомандующим группой советских войск в Германии и членом Контрольного совета по управлению Германией.

Умер Василий Данилович Соколовский 10 мая 1968 года в Москве. Его прах погребен в Кремлевской стене.

За годы службы Василий Данилович Соколовский был награжден 8 орденами Ленина, 3 орденами Красного Знамени, и другими орденами. Его имя присвоено Новочеркасскому высшему военному командному Краснознаменному училищу связи. Его именем названы улицы во многих городах России
.

Гродно помнит о Василии Даниловиче Соколовском!
🔹В нашем городе установлен памятник-бюст советскому полководцу,
🔹именем героя названа одна из улиц,
🔹имя маршала Соколовского носит школа 28 города Гродно, в музее которой есть экспозиция, посвященная нашему земляку,
🔹есть экспозиция, посвященная военачальнику в музее Нового замка.

📹Смотрим вместе!

#знакамiтая_пятнiца #ДеньРодногоСвоего #ДзеньРоднагаСвайго
👍3
Натарыус Мінскай абласной натарыяльнай акругі Аляксандра Осіпава наведала экспазіцыю ва Уздзенскай цэнтральнай раённай бібліятэцы ім. П.Труса», прымеркаваную да 130-годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы — класіка беларускай літаратуры, якому былі падуладныя розныя жанры.

Кандрат Крапіва - неверагодная фігура ў беларускай літаратуры і гісторыі. Яго вострае слова было найлепшай зброяй супраць усялякага роду заган у грамадстве.


Вось некалькi цікавых фактаў аб Кандраце Крапіве:


1️⃣Кандрат — гэта iмя яго бацькi. Крапiва быў названы ў гонар бацькі па парадзе сялян.
2️⃣Ён не бачыў сябе ў якасці пісьменніка, лічачы іх людзьмі з вышэйшага грамадства. А ён жа быў сынам звычайнага селяніна.
3️⃣Кандрат Крапіва заўсёды вельмі шмат пісаў і нібы жыў па дэвізе — "ні дня без радка", аднак ніколі не казаў, што пiша.
4️⃣Ён меў фенаменальную памяць — ніколі не запісваў адрасы і тэлефоны, не вёў штодзённік. Усё найважнейшае захоўвалася ў яго галаве.
5️⃣Акрамя літаратуры была ў Кандрата Крапівы і іншы запал — шахматы.
6️⃣Кандрат Крапіва перажыў у сваім жыцці адразу 3 вайны.
7️⃣Ён быў сведкам на шлюбе ў сваёй каханай, таму што бацька дзяўчыны не жадаў выдаваць яе замуж за беднага беларуса і сілком ажаніў на больш забяспечаным жаніху.
8️⃣Спачатку творчай кар'еры ён не лічыў свае творы годнымі ўвагі, а таму саромеўся падпісваць уласным імем. Так i з'явіўся псеўданім Крапіва.

Памёр таленавіты пісьменнік на 95-м годзе жыцця ў 1991 годзе.

У 1992 годзе Савет Міністраў Беларусі прыняў пастанову "Аб увекавечанні памяці Кандрата Крапівы":
🔹імя пісьменніка ў 1993 годзе было прысвоена Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Уздзенскай сярэдняй школе №2.
🔹У Мінску на доме №76 па праспекце Незалежнасці, у якім жыў пісьменнік, устаноўлена мемарыяльная дошка.
🔹Яго імем названы вуліцы ў гарадах Мінску і Уздзе.


🔗Падрабязней — у матэрыяле на сайце Беларускай натарыяльнай палаты

#знакамiтая_пятнiца #ДеньРодногоСвоего #ДзеньРоднагаСвайго
👏5👍1
У рамках Года беларускай жанчыны, а таксама у рамках праекта “Кожная пятнiца – роднае, сваё” натарыус Мінскай абласной натарыяльнай акругі Аляксандра Осiпава наведала тэматычную выставу “Яркія жанчыны – яркія лёсы” ва Уздзенскай раённай бібліятэцы.

Мерапрыемства стала данiнай глыбокай пашаны жанчынам, якія пакінулі значны след у гісторыі і культуры Беларусі.

Падчас візіту
🔹натарыус азнаёмілася з жыццёвым і творчым шляхам легендарнай дзяячкі беларускага культурнага руху, мецэнаткі Марыі Магдалены Радзівіл;
🔹удастоіла памяці жанчыны-маці з Жодзіна Настассі Фамінічны Купрыянавай;
🔹аддала даніну павагі мужнай падпольшчыцы з Сямёнавічаў Вере Міснік.

📚Асобная ўвага была нададзена сучасніцам — пісьменніцам Галіне Нічыпаровіч з Магільна і Ганне Чыж-Літаш з Мінска, чые лёсы з'яўляюцца прыкладам актыўнай грамадзянскай пазіцыі і творчай самааддачы.

"Мерапрыемства атрымалася цікавым і змястоўным, пакінуўшы глыбокі эмацыянальны водгук", — адзначыла натарыус.

#ДзеньРоднагаСвайго #знакамiтая_пятнiца
👍3
📜Натарыусы і гісторыя: нечаканая сустрэча

Звычайны працоўны дзень у натарыяльнай канторы ператварыўся ў падзею. У межах рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца — роднае сваё» калектыў сабраўся, каб успомніць чалавека, чыё жыццё стала прыкладам таго, як адзін неабыякавы голас можа змяніць аблічча горада. Імя гэтага чалавека — Ізяслаў Рыгоравіч Катляроў.

➡️Хто такі Ізяслаў Катляроў?

Ізяслаў Рыгоравіч Катляроў — журналіст.

Працаваў у газеце лётчыкаў грамадзянскай авіяцыі «Заходняя траса», а затым — у раённай газеце «Светлагорскія навіны», дзе прайшоў шлях ад літаратурнага супрацоўніка да намесніка рэдактара. Агулам аддаў працы ў гэтай газеце каля 35 гадоў.

➡️Што ён пакінуў пасля сябе?

💎Карцінная галерэя «Традыцыя» імя Германа Пранішнікава — адзін з заснавальнікаў і кіраўнік з дня адкрыцця (1992) па 2008 год.

💎Літаратурная спадчына — аўтар брашуры «Вернасць традыцыям», каталога аб творчасці Г.М. Пранішнікава, а таксама некалькіх паэтычных зборнікаў. Разам з жонкай, паэткай Соф’яй Шах, разам працавалі над літаратурнымі праектамі і часта выступалі дуэтам.

💎Мемарыяльныя аб’екты — некалькі знакавых для Светлагоршчыны месцаў з’явіліся дзякуючы яго актыўнасці. Сярод іх помнік шляхцічу Шацілу, мемарыяльны знак у гонар аперацыі «Баграціён» каля вёскі Раковічы, мемарыяльны комплекс «Ала».

☝🏻У кожным выпадку працавалі цэлыя калектывы — архітэктары, будаўнікі, мясцовыя ўлады, валанцёры. Роля Катлярова была іншай: ён падымаў тэмы, пісаў артыкулы, шукаў аднадумцаў, не даваў ідэям згаснуць.

«Хоць мінулае ўжо нельга выправіць, але будучыня нам належыць!»


Гэта не проста словы. Гэта напамін. Мінулага не вярнуць і не перапісаць. Але будучыня — яна залежыць ад таго, што мы робім сёння. Калектыў натарыяльнай канторы падзяліўся гісторыяй Ізяслава Катлярова, таму што такія людзі — не проста радкі ў біяграфіях, гэта прыклады, якія варта ведаць. І, магчыма, яны навядуць на думку: а што кожны з нас можа пакінуць пасля сябе?

🔗Падрабязнасцi — на нашым сайце

#ДзеньРоднагаСвайго #знакамiтая_пятнiца