Нотариат Беларуси
2.2K subscribers
11.3K photos
304 videos
2 files
6.54K links
Telegram-канал Белорусской нотариальной палаты
Задайте нам вопрос @belnotary2you_bot
Download Telegram
🇧🇾У мэтах папулярызацыі беларускай мовы як фундаментальнага элемента нацыянальнай ідэнтычнасці і дзяржаўнасці ў Магілёве адбылася значная культурная падзея. Магілёўская абласная натарыяльная палата пры падтрымцы Магілёўскай абласной бібліятэкі імя В.І. Леніна арганізавала тэматычнае мерапрыемства «Размаўляем па-беларуску», прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы.

📍Магілёўская натарыяльная акруга актыўна падтрымлівае рэспубліканскую акцыю «Кожную пятніцу — роднае сваё». Гэты праект закліканы зрабіць выкарыстанне беларускай мовы добрай і трывалай звычкай у працоўных калектывах і паўсядзённым жыцці.

Свята аб’яднала розныя пакаленні і прафесіі: натарыусаў, работнікаў натарыяльнай акругі, выкладчыкаў, будучых журналістаў і таленавітую творчую моладзь.


🎶Музычную атмасферу вечара стваралі навучэнцы Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Яўгена Глебава.

📖Студэнты гісторыка-філалагічнага факультэта ўніверсітэта правялі для прысутных інтэлектуальна-пазнавальную віктарыну, падчас якой праверылі веды ў галіне лінгвістыкі, гісторыі і культуры роднай мовы.

➡️Падрабязней — на нашым афiцыйным сайце

#день_роднай_мовы #ДзеньРоднагаСвайго