Беларусбанк: канал
36.5K subscribers
1.49K photos
160 videos
9 files
1.03K links
Если вы хотите задать вопрос: https://t.me/asb_belarusbank_chat_bot

Наш официальный чат-бот: https://t.me/asb_belarusbank_bot
Download Telegram
☀️Кожны з нас укладвае ў паняцце Радзіма штосьці сваё. Для некага гэта месца, дзе ён нарадзіўся, убачыў добрыя вочы мамы і зрабіў першыя крокі. 🥰Школа, у якой сустрэў першае каханне, і настаўніца, з якой паспрачаўся з-за несправядлівай адзнакі. 🏡Вёска, дзе жывуць бабуля з дзядулям і той самы сабака, які заўжды бяжыць насустрач, калі вы вяртаецеся са сталіцы, і не адпускае, калі ад’язджаеце назад. 👨‍👩‍👧Бацькі, якія ніколі не пастарэюць і застануцца самым дарагім і любімым, што ёсць на зямлі. Сябры, з якімі знаёмы са школьнай пары, але з-за працы і паўсядзённай мітусні не можаце сусрэцца. ❤️❤️❤️

☀️Радзіма — гэта тыя людзі, побач з якімі мы адчуваем сябе шчаслівымі.
Дзеля іх мы гатовы цярпець боль і пакуты. І ў гэтым уменні ахвяраваць сабой дзеля  блізкага чалавека наша сіла. 👍👍👍

💥Віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь! У якасці падарунка прэзентуем вам відэаролік на песню «Мама Беларусь». Прыемнага прагляду! Будзем удзячны за водгукі ў каментарыях.

#беларусь #ДзеньНезалежнасці #3лiпеня
#свята #вiншуем #беларусбанк
🌹Віншуем з Днём Незалежнасці🌹

Паважаныя кліенты нашага банка, партнёры!

🇧🇾Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

🎀Для кожнага з нас гэта асаблівае свята сярод іншых памятных дат. Яно ўвасабляе ўсё то лепшае, што атрымалася дасягнуць нашай дзяржаве. Сёння мы жывем у краіне, дзе мірнае неба над галавой дазваляе нам у поўнай меры рэалізоўваць сябе для дабрабыту і працвітання нашай Айчыны. Толькі ад творчай ініцыятывы, шчырай працы і таленту кожнага з нас залежыць тое, у якім заўтра будуць жыць нашы дзеці.

🏵️Жадаем вам, паважаныя кліенты, моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, поспехаў у справах і новых здзяйсненняў на карысць моцнай і незалежнай Беларусі!🏵️

☑️Наглядальны савет,
Праўленне
ААТ «ААБ Беларусбанк».

#беларусь #беларусбанк #свята #ДзеньНезалежнасці #вiншуем