Forwarded from Александр Версоцкий
Forwarded from Гродненская правда. Онлайн
Forwarded from Культура Свислочь🎭 (Свислочский районный центр культуры и народного творчества СРЦКиНТ)

26 чэрвеня Ханявіцкі сельскі філіял-клуб гасцінна расчыніў свае дверы для жыхароў і гасцей аграгарадка .Тут ладзілася брэндавае мерапрыемства: свята квашаных бліноў “Ханявіцкія бліночкі”. У мінулым годе з-за пандэміі свята адмянілася, пагэтаму селета яно было вельмі даўгачаканым і жаданым. Больш за 20 гаспадынь з Ханявіч, бліжэйшых весак , а таксама гарадоў Гродна і Ваўкавыска прадставілі на ім свае бліны і іншыя кулінарныя вырабы з мукі.
Зазываў гасцей на свята вяселы Скамарох. А пачалося яно з урачыстага адкрыцця з галоўнымі героямі : Гаспадыняй, Бліном і маленькімі бліночкамі і выкананнем гімна свята песні “ Ой, бліны!” З прывітальнымі словамі да ўсіх звярнуліся старшыня Ханявіцкага сельскага выканаўчага камітэта Браніслаў Казіміравіч Дзічкоўскі і настаяцель Лыскаўскага храма Ражства Прасвятой Багародзіцы пратаіярэй айцец Аляксандр.
Стаўшая ужо традыцынай , прайшла выстаўка- дэгустацыя бліноў, морсаў , кампотаў і іншых вырабаў з мукі “На любы густ”. Бліны, пігагі, торты, пончыкі, “хвораст”, наліснікі , піцы ,розныя соўсы, мед і начынкі, каўбасы і шкваркі, кампоты і морсы- усе гэта можна было паспрабаваць на свяце.
Вельмі прыемна, што ў традыцыйным конкурсе прыгатавання, менавіта, квашаных бліноў “ З пылу, з жару”- селета ўдзельнічалі не толькі старэйшыя гаспадыні- Ірына Карпічэнка, Зоя Ярмолік, Людміла Фунт з Ханявіч, але і маладзенькія гаспадынькі- Дар,я Пац і Ірына Шашэль з Гродна. Рэцэпты кавашаных бліноў ім перайшлі да іх ад матуль, бабуль і, нават, прабабуль. Журы вельмі цяжка было вызначыць лепшыя з іх, бо ва ўсіх гаспадынь квашаныя бліны атрымаліся такімі смачнымі, румянымі і апетытнымі.
У конкурсе “Мой кухонны фартушок” гаспадыні прадаманстравалі свае кухонныя фартушкі, пашытыя сваімі рукамі. Усе удзельнікі свята атрымалі памятныя падарункі, якія ім урачыста ўручыў Галоўны герой Блін.
Гасцям свята была прапанована выстаўка хатняга рэтра –начыння. Жадаючыя маглі сфатаграфавацца ў фота-зоне ”Квашаны блін”, набыць памятныя сувеніры ад майстроў Свіслацкага цэнтра народных раместваў.
Вяселы святочны настрой гледачам дарылі артысты з Свіслацкага цэнтра культуры і народнай творчасці і Ханявіч. Для дзяцей працавалі атракцыены. Завяршылася свята дыскатэкай “Танцуем да упаду”, на якой з вялікім задавальненнем усе танцавалі не толькі сучасныя танцы, але і пабытовыя “Польку”, “Кракавяк”, “Лысага”.