Пул Свислочский
1.16K subscribers
31.5K photos
8.24K videos
20 files
13.5K links
✅ Официальный канал Свислочского РИК
Download Telegram
💫30 лістапада – 1 снежня адбыўся выязны семінар для дырэктароў і супрацоўнікаў музеяў Гродзенскай вобласці “Музейная экспазіцыя: вопыт і перспектывы”.

Удзельнікі семінара пазнаёміліся з экспазіцыямі шэрагу музеяў Гродзенскай і Брэсцкай абласцей і арганізацыяй працы з наведвальнікамі.

📍У маршрут былі ўключаны: Мастоўскі музей “Лес і чалавек”, Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей, “Музей Вавёркі” у Вялікай Бераставіцы, Свіслацкі гісторыка-краязнаўчы музей, Ваўкавыскі ваенна-гістарычны музей імя П.І.Баграціёна, Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя І.І.Стаброўскага, Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў, Косаўскі палацава-паркавы комплекс, Музей-сядзіба Тадэвуша Касцюшкі.
⬇️⬇️⬇️
Арганізатарамі семінара з’яўляюцца ўпраўленне культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта і Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей.