Пул Новогрудский
1.55K subscribers
15.9K photos
2.35K videos
2 files
4.31K links
Официальный Telegram-канал Новогрудского районного исполнительного комитета
Download Telegram
Сёння не проста пятніца – сёння «РОДНАЕ СВАЁ»!🌈
У рамках праекта «Кожная пятніца – роднае свае» у дзіцячых садах горада Навагрудка прайшло незвычайнае святочнае мерапрыемства. Узорны тэатр роставых лялек «Шчарсунок» Шчорсаўскага СДК-ЦТТ зладзіў сапраўдны аншлаг, паказаўшы дзецям народную беларускую казку пра смелага вожыка🦊🐰🦔Жывая, шчырая і вельмі душэўная сустрэча стала яркім фіналам тыдня для дашкольнікаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі не проста сядзелі ў зале. Яны вадзілі хараводы з кукламі, адгадвалі загадкі на роднай мове і нават дапамагалі героям выратавацца ад небяспекі. Вочы дзяцей гарэлі, а рэха дзіцячага смеху і апладысментаў было чуваць ва ўсіх кутках садка.🐻☀️🌈Узорны тэатр «Шчарсунок» прынёс у сад не проста лялькі, а жывое слова, якое нават самыя маленькія беларусы пачулі сэрцам.
Адны казкі скончыліся, але добрыя традыцыі застаюцца.📚📖🎊🎈
#КожнаяПятніцаРоднаеСвае #Шчарсунок #УзорныТэатр #ТэатрРоставыхЛялек #ДзіцячыСад