Пул Новогрудский
1.55K subscribers
16K photos
2.36K videos
2 files
4.32K links
Официальный Telegram-канал Новогрудского районного исполнительного комитета
Download Telegram
✅📚🚐 Каманда бібліобуса Навагрудскай раённай бібліятэкі з нагоды Дня роднай мовы ладзіла акцыю-натхненне “Прыгожыя словы роднай мовы”. 

✨📚Чытачам з вёсак Зенявічы, Марцулі, Пліса2, Пліса1, Ляхавічы2 і Ляхавічы1 было прапанавана на пялёстках васілька напісаць тыя беларускія словы, якія ім найбольш падабаюцца і падаюцца важнымі.
https://novcrb.nov-centr.of.by/akcyya-nathnenne-prygozhyya-slovy-rodnai-movy/

✅📚 Матуля, бацька, каханне і многія іншыя словы былі ўзгаданыя.

✅🇧🇾 Пачаставалі бібліятэкары сваіх дарагіх чытачоў прадукцыяй  кандытарскай фабрыкі “Камунарка”, якая выпусціла цудоўную серыю цукерак “Родныя словы”.

✅ На кожнай цукерцы з унікальным дызайнам этыкеткі можна знайсці цікавыя беларускія словы з унікальным арнаментам: “ветлівасць”, “удзячнасць”, “ціхамірнасць”, “пяшчота”, “натхненне”.

✅🇧🇾 Такім чынам, Навагрудская раённая бібліятэка ў чарговы раз далучаецца да маштабнага праекта “Кожная пятнiца – роднае, сваё”.

#ДзеньРоднагаСвайго #НавагрудскаяРайБібліятэка
✅🎉Віншуем калегу!!!
Па выніках спаборніцтва сацыяльна - эканамічнага развіцця Навагрудскага раёна за 2025 год.

👏🌟👍Бібліятэкар Харосіцкай сельскай бібліятэкі ГУК "Навагрудская раённая бібліятэка" Філіпчык Наталля Мікалаеу́на стала лепшым па прафесіі сярод работнікау́ культуры у́ намінацыі "Сацыяльная сфера раёна".

📚📖Уся працоу́ная дзейнасць Наталлі Мікалаеу́ны завязана з бібліятэчнай справай. Гэта чалавек, які любіць сваю работу, клапоціцца аб сваіх наведвальніках, паспяхова рэалізуе задуманыя праекты, займаецца краязнау́ствам, стварае экспазіцыю аптэчнага посуду.

🌺🌹🌸Жадаем Наталлі Мікалаеу́не новых творчых дасягненняу́, здароу́я, удачы і радасці.
💥💐З Вамі прыемна працаваць і атрымліваць зарад добрай энэргіі.
#НавагрудскаяРайБібліятэка
✅14 сакавіка ў бібліятэчным пункце Навагрудскай раённай бібліятэкі адбылася сустрэча аматараў вязання “Сакрэты творчасці”.
Бібліятэчны пункт на час стаў сцэнаю для творчых людзей.

🧶✨Удзельнікі сустрэчы прадэманстравалі вязаныя ў розных стылях вырабы.

✅ Бібліятэкары прадставілі агляд кніг і часопісаў па тэме, расказалі пра цікавую гісторыю вязання.🌟😊

✨Дасведчаныя майстры падзяліліся сваімі сакрэтамі. Пад дэгустацыю смачнай выпечкі праходзіла жывое абмеркаванне моды і тэндэнцый у сучасным вязанні.

✅✨У цёплай творчай атмасферы гаварылі аб новых ідэях і схемах.
✨🌟Напрыканцы вырашылі, што лішкі нітак для вязання, якіх у кожнага сабралася даволі шмат, яны перададуць у сацыяльны пансіянат, насельнікі якога ствараюць з іх шыкоўныя карціны.❤️🙏

#Год_беларускай_жанчыны
#НавагрудскаяРайБібліятэка
📚🥰👜Каб пазнаёміцца з гісторыяй Навагрудка да Навагрудскай гараджанкі на інтэрактыўную праграму завіталі хлопчыкі і дзяўчынкі з г.Ліды. Іх чакаў цікавы аповед пра архітэктурныя і культурныя славутасці горада.

🏡💥🌟Бібліятэка прэзентавала займальную квэст-гульню “Маленькі горад Н…”.

😊✨У складзе чатырох каманд дзеці з задавальненнем шукалі артэфакты для мініяцюрных домікаў: крамы, друкарні, цырульні, гатэля; даведаліся цікавыя факты пра даўнейшыя прафесіі.

#НавагрудскаяРайБібліятэка