#ПАМЯЦI_ПАЭТА
Сёння - 140‑гадовы юбiлей класіка сусветнай і беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі Янкi Купалы
У чарговым выпуску ведамаснага выдання, які выйдзе ў свет заўтра, рэдакцыя апублікуе ўспаміны сучаснікаў пра знакамітага пісьменніка. Адным з іх быў яго сябар беларускі класік Якуб Колас. Ён так апісваў сваю першую сустрэчу з паэтам:
"Купала сядзеў за сталом. Згледзеўшы мяне на парозе хаты, ён не спяшаючыся падняўся з месца і накіраваўся насустрач. Лагодная ўсмешка, ясны малады твар, вясёлыя светла-карыя вочы з ледзь улоўнай хітравінкай - такі быў у маіх вачах Янка Купала. Такім жыве ён і па сённяшні дзень у самым запаветным куточку маёй памяці…"
#NA_STRAGE