Министерство образования Беларуси
33.4K subscribers
34.2K photos
2.58K videos
8 files
11K links
Официальный телеграм-канал Министерства образования Беларуси
Download Telegram
Forwarded from Настаўніцкая
Міністр адукацыі Андрэй Іванец наведаў з рабочым візітам Кіраўскі раён

🔻 У Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі міністр азнаёміўся з тым, як раскрываюць здольнасці навучэнцаў, а таксама правёў сустрэчу з педагагічнай грамадскасцю. Асноўнай тэмай дыялогу стала 30-годдзе Усебеларускага народнага сходу і яго роля ў развіцці краіны.
— За 30 гадоў Усебеларускі народны сход не проста адбыўся як інструмент народаўладдзя, а стаў вызначальным для нашай рэспублікі. На пасяджэннях прымаліся стратэгічныя рашэнні, якія дазволілі пабудаваць моцную сацыяльна арыентаваную дзяржаву, — адзначыў Андрэй Іванец.


📍 У рамках візіту міністр наведаў шэраг навучальных устаноў раёна. У дзіцячым садзе аграгарадка Мышкавічы кіраўнік ведамства ацаніў развіццёвае асяроддзе для дашкольнікаў. На базе Жыліцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага каледжа акцэнтаваў увагу на трывалай сувязі прафесійнай адукацыі з вытворчасцю і арганізацыямі — заказчыкамі кадраў. У раённым сацыяльна-педагагічным цэнтры разглядаліся пытанні аховы дзяцінства. А на базе ЦКРНіР гаварылі аб вектарах удасканалення спецыяльнай адукацыі і далейшым руху да інклюзіі.

Завяршылася праграма ў дзіцячым доме сямейнага тыпу Дзмітрыя і Алы Перавознікавых. Міністр пагутарыў з дзецьмі і бацькам-выхавальнікамі, уручыў сям’і патрэбныя падарункі.

— Самыя галоўныя прыярытэты ў нашай краіне, пра якія нязменна гаворыць Прэзідэнт, — гэта даступнасць і якасць адукацыі незалежна ад рэгіёна пражывання. Для гэтага робіцца ўсё неабходнае, — падкрэсліў Андрэй Іванавіч. — Мы бачым гэта на прыкладзе сістэмы адукацыі Кіраўскага раёна: нават у самых маленькіх школах і дзіцячых садах у поўным аб’ёме рэалізуюцца ўсе адукацыйныя стандарты.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM