Газета "Медицинский вестник"
2.2K subscribers
2.07K photos
30 videos
1.99K links
Газета «Медицинский вестник» — еженедельник Минздрава
https://medvestnik.by/
Download Telegram
💥 Ва ўсім свеце 25 лютага адзначаюць Міжнародны дзень кахлеарнага імплантата.

📌 Менавіта ў гэты дзень у 1957 годзе ў Парыжы была праведзена першая ў свеце імплантацыя — французскім отахірургам Шарлем Эйрысам пры супрацоўніцтве з медыцынскім фізікам Андрэ Дзюрна.

📌 У Беларусі аперацыі па кахлеарнай імплантацыі робяць у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры отарыналарынгалогіі.

‼️ У наш час больш за 5 % насельніцтва свету, або 430 млн чалавек (у тым ліку 34 млн дзяцей), маюць патрэбу ў рэабілітацыі для вырашэння праблемы інваліднай страты слыху. Паводле ацэнак, да 2050 года іх колькасць можа вырасці да 700 млн чалавек, амаль да 10 % насельніцтва планеты.

⁉️ А як нашы продкі ўспрымалі адсутнасць здольнасці чуць гукі, іншымі словамі — глухату, і якімі метадамі намагаліся ад яе пазбавіцца чытайце на старонках «МВ».

#спадчына #медыцына

«Медыцынскі веснік»
8